КДБ унёс Згуртаваньне беларускіх прафэсіяналаў Брытаніі ў «экстрэмісцкі сьпіс». Беларусы Брытаніі заявілі, што ганарацца тым, што яны сталі першай брытанскай арганізацыяй, якую так адзначылі беларускія сілавікі.
У ваўкавыскага прадпрымальніка Міколы Аўтуховіча зьявіўся моцны боль і рэзь у жываце, стаў вельмі часты пульс. Ён ужо дзесяць дзён нічога ня есьць і ня п’е.
Ваўкавыскі прадпрымальнік, якога вінавацяць у падпале машыны і дома сілавікоў, дзясяты дзень ня есьць і ня п’е.
Апошнія навіны з палёў бою расейскай вайны супраць Украіны.
20 ліпеня ІСАО апублікавала канчатковую справаздачу аб інцыдэнце з лайнэрам Ryanair 23 траўня 2021 году. Паводле яе высноваў, віна за захоп самалёта ляжыць на беларускіх уладах.
20 ліпеня спаўняецца шэсьць гадоў з дня забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета. Ён загінуў у Кіеве пры выбуху аўтамабіля, на якім ехаў раніцай на працу.
Расея «закладае падмурак» для анэксіі значнай часткі тэрыторыі Ўкраіны, заявіў у аўторак прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі пры прэзыдэнце ЗША Джон Кірбі.
Супрацоўнік мэдыйнай сфэры Сямён разам зь сям’ёй (жонка і двое непаўналетніх дзяцей) пераехалі ў грузінскі Батумі год таму — у ліпені 2021 году. Прычынай пераезду сталі магчымыя рэпрэсіі ў Беларусі.
28 гадоў таму, 20 ліпеня 199, на адмыслова скліканай з гэтай нагоды XV сэсіі Вярхоўнага Савету, Аляксандар Лукашэнка прынёс прысягу і заступіў на пасаду прэзыдэнта.
18 ліпеня шэраг тэлеграм-каналаў паведаміў, што жыхары Берасьцейшчыны сутыкнуліся з дэфіцытам цукру. Людзі сталі баяцца, што неўзабаве ён падаражэе.
Васіль Парфянкоў меркавана загінуў 26 чэрвеня каля Лісічанску Луганскай вобласьці. Ён быў разам зь іншымі беларусамі з палку імя Кастуся Каліноўскага на заданьні — дапамагаў украінскім салдатам выйсьці з гораду.
Ва Ўкраіне разглядаюць захоп расейскімі войскамі Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі як акт ядзернага тэрарызму і расьсьледуюць адпаведную крымінальную справу.
Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла рашэньне аб звальненьні Ірыны Венядзіктавай з пасады генэральнай пракуроркі Ўкраіны, такім чынам падтрымаўшы адпаведную ініцыятыву прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага.
Мікалай Аўтуховіч абвясьціў «сухую» галадоўку падчас судовага паседжаньня 11 ліпеня на знак пратэсту супраць блякаваньня карэспандэнцыі. 15 ліпеня стала вядома, што Мікалая зьмясьцілі ў карцар.
Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала прапанову Ўладзіміра Зяленскага аб звальненьні Івана Баканава з пасады кіраўніка Службы бясьпекі Ўкраіны. Рашэньне падтрымалі 265 дэпутатаў.
Праваабарончы цэнтар «Гомельская вясна» паведаміў аб затрыманьні жыхара Гомля Аляксандра Айнутдзінава, які ў «пакаянным» відэазапісе расказаў, што яго затрымалі беларускія памежнікі пры спробе незаконна перасячы мяжу з Украінай.
У трох беларускіх прамысловых гігантаў мільярдныя даўгі. Многія прадпрыемствы проста перасталі публікаваць фінансавыя справаздачы, а сайт, дзе іх зьбіралі, цяпер не працуе.
Жонка ўкраінскага прэзыдэнта Алена Зяленская на запрашэньне першай лэдзі ЗША Джыл Байдэн знаходзіцца ў Амэрыцы, каб расказаць «аб украінскіх патрэбах у супраціве і барацьбе з агрэсарам».
18 ліпеня адбыўся суд над Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), куды ўваходзілі раней зьліквідаваныя прафсаюзы.
Пра гэта паведамілі яе калегі.
Загрузіць яшчэ