Ранкам 5 верасьня інтэрнэт скаланула інфармацыя пра тое, што беларускія дыпляматычныя місіі ня будуць выдаваць пашпарты беларусам, якія жывуць за мяжой. Гэта будуць рабіць органы ўнутраных спраў, а ў некаторых выпадках, зь біямэтрычнымі дакумэнтамі, яшчэ і МЗС. Свабода патэлефанавала ў консульствы.