Афіцыйныя СМІ ў Беларусі і прапагандысты Лукашэнкі вельмі сьціпла пішуць пра імаверную гібель кіраўніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына. Гэта моцна адрозьніваецца ад актыўнага асьвятленьня імі прыезду вагнэраўцаў у Беларусь і спробаў пераканаць, што для краіны іх прысутнасьць вельмі карысная.
Перакладчык з Бабруйску Аляксей Гайшун улетку выехаў зь Беларусі пасьля адбыцьця зьняволеньня за ўдзел у перадвыбарным мітынгу Сьвятланы Ціханоўскай. За кратамі ў гомельскім СІЗА і магілёўскай калёніі № 15 ён прабыў паўтара года.
У выніку абстрэлаў з боку Беларусі і зь беларускай тэрыторыі зьнішчаны аб'екты інфраструктуры, школа і лякарня.
Свабода пагаварыла зь беларускамі пра тое, як яны перажываюць немагчымасьць нарадзіць дзіця ад зьняволенага партнэра, і атрымала камэнтар псыхоляга.
Ва Ўкраіне праходзіць трэці саміт «Крымская плятформа», у якім бяруць удзел прадстаўнікі больш за 60 краін сьвету. Прэзыдэнт Турэччыны зьвярнуўся да ўдзельнікаў празь відэасувязь.
Палітзьняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк невядома куды перавялі з гомельскага СІЗА.
Другі год запар усе масавыя імпрэзы, прымеркаваныя да дзяржаўных сьвятаў Украіны, забароненыя ва ўсіх рэгіёнах.
Свабода прааналізавала, якую беларускую прадукцыю дагэтуль купляюць ва Ўкраіне.
«Мінск» папрацаваў журналістам, прафэсійна займаўся тайскім боксам, здымаўся ў кіно, пісаў вершы.
Авіязапчасткі былі на рамонце ў кампаніі «Мотор Січ» (Запарожжа).
76% продажаў новых аўтамабіляў на беларускім рынку сёньня займаюць кітайскія машыны Geely, завод гэтай кампаніі працуе пад Барысавам. На другім месцы расейская «Лада».
Гомельскі абласны суд 21 жніўня у закрытым рэжыме вынес прысуд вядомаму ў рэгіёне бізнэсоўцу. За рэпосты ў Facebook 65-гадовы Пятро Старацітараў атрымаў 5 гадоў пазбаўленьня волі.
Генэральны штаб Узброеных сіл Украіны раніцай 22 жніўня паведаміў, што ўкраінскія падразьдзелы замацоўваюцца на расейскіх пазыцыях у Запароскай вобласьці.
Дзеяньні сілавікоў, якія выстаўляюць у сваіх тэлеграм-каналах відэазапісы з удзелам людзей з татуіроўкамі і прымушаюць іх зводзіць проста перад камэрай, могуць быць прыраўнаваныя да катаваньняў.
Зь Беларусі пасьля 2020 году зьехала сама меней тысяча дактароў-практыкаў. Гэта вынік расьсьледаваньня, якое правялі прадстаўнікі Беларускага фонду мэдычнай салідарнасьці, ініцыятываў «Белыя халаты» і «Зубр».
Прадстаўнікоў штабу палку імя Кастуся Каліноўскага на ёй не было. Як і Валера Сахашчыка.
У Маскве праз новую атаку дронамі спынялі працу чатыры аэрапорты: «Унукава», «Дамадзедава», «Жукоўскі» і «Шарамецьцева».
Паразмаўлялі з архітэктарам Цзыўаем Со пра яго новы праект The Blue ў цэнтры Тайбэя. Даведаліся, як прыйшла ідэя, у чым унікальнасьць праекту і чаму Со так захапляецца беларускай культурай.
Падзеі 20 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Загрузіць яшчэ