Апошнім часам Польшча зьмякчыла правілы наданьня грамадзянства іншаземцам.
Кшыштаф Рыбіньскі заступіў на працу тры тыдні таму, прапанову ўзначаліць ЭГУ ён атрымаў у LinkedIn. У размове са Свабодай новы рэктар расказаў пра дадатковыя месцы для беларускіх студэнтаў і рэформы, патрэбныя беларускай сыстэме адукацыі.
У сталіцы Судану Хартуме існуе «высокая рызыка біялягічнай небясьпекі», пасьля таго як адзін з варагуючых бакоў захапіў лябараторыю, у якой захоўваюцца ўзбуджальнікі адру і халеры, а таксама іншыя небясьпечныя матэрыялы, заявіла ў аўторак Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (САЗ).
Прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірыл Рамафоса заявіў у аўторак, што кіруючая ў краіне партыя «Афрыканскі нацыянальны кангрэс» прыняла рашэньне аб выхадзе ПАР зь Міжнароднага крымінальнага суду.
25 красавіка Сейм Літвы ўхваліў пастанову, якая легалізуе дзейную зь лета 2021 году практыку абыходжаньня зь мігрантамі, што нелегальна пераходзяць мяжу з тэрыторыі Беларусі.
У офісе дэмакратычнай лідэркі Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай адрэагавалі на выказваньне амбасадара Кітаю ў Парыжы Лу Шае, які заявіў пра адсутнасьць у краін былога СССР сувэрэнітэту ў міжнародным праве, замацаванага міжнароднымі пагадненьнямі.
У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі 27 красавіка пройдзе Міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Расейская мова ў сучаснай білінгвальнай прасторы», паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу НАН Беларусі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыняў рашэньне аб поўнамаштабнай вайне з Украінай у канцы лютага — пачатку сакавіка 2021 году, гаворыцца ў расьсьледаваньні выданьня «Вёрстка».
У праект «Хуткая ўзаемадапамога» дадалася новая катэгорыя людзей, якім можна дапамагчы, — былыя палітвязьні. Пра гэта паведаміла Свабодзе каманда праекту.
Швэцыя аб’явіла аб высылцы пяці расейскіх дыпляматаў. Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу SVT паведаміў міністар замежных спраў краіны Тобіяс Більстром.
Натальля Пінчук, жонка Алеся Бяляцкага, бярэ ўдзел у захадах Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, зьвязаных зь Беларусьсю, цягам веснавой сэсіі ў Страсбургу з 24 па 28 красавіка.
Беларусы, якія займаюцца зборам грошай на патрэбы Беларусі і Ўкраіны, расказалі, наколькі ахвотна данацяць людзі, якія самыя вялікія данаты яны сустракалі і ў чым сакрэт пасьпяховай краўдфандынгавай кампаніі.
У Вільні 22–23 красавіка прайшла другая Канфэрэнцыя беларусаў сьвету. Запыталіся ў прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, якія ўдзельнічалі ў канфэрэнцыі, што трэба рабіць, каб вярнуцца дадому, і як вызваліць палітвязьняў.
Паразмаўлялі з Наталкай Харытанюк пра натхненьне і рэсурсы для самастойнага вывучэньня ангельскай дома.
Дзейны супрацоўнік «Гродна Азот» расказаў Свабодзе, якія настроі цяпер на найбуйнейшым горадзенскім прадпрыемстве і як на заводзе «прэсуюць» людзей.
Падзеі 24 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Чаму многія ўцекачы зь Беларусі гавораць на мове чужой краіны? Да якой літаратуры належаць расейскамоўныя творы беларускіх пісьменьнікаў-эмігрантаў? Кім будуць іхныя дзеці, якіх бацькі вывезьлі з радзімы ў несьвядомым узросьце?
Паразмаўлялі з аўтаркай падкасту «Што ты тут забыў», псыхалягіняй, гештальт-тэрапэўткай Кацярынай Розінай. Даведаліся, як ствараўся падкаст, як тэма выбрала аўтарку і чаму гэта пра ўсіх нас.
Свабода сустрэлася з выдаўцом на беластоцкім кніжным кірмашы і даведалася падрабязнасьці гучнай дамовы.
Загрузіць яшчэ