Паводле праваабаронцаў, палітычна матываваныя рэпрэсіі і арышты ў Беларусі адбываюцца штодзень на працягу амаль трох гадоў. Гэта выклікае эміграцыю ў краіны Эўразьвязу.
Актывіст і каардынатар руху «За свабоду» з Маладэчна Валянцін Цішко больш як паўгода таму падаўся ва Ўкраіне на статус уцекача.
З пазовам у суд зьвярнулася ўкраінская прыватная кампанія «Кіеўскае цэнтральнае канструктарскае бюро арматурабудаваньня» з прычыны запазычанасьці памерам звыш 200 тысяч беларускіх рублёў за пастаўку ў межах кантракту, падпісанага ў лютым 2018 году.
Перад гэтым Украіна на поўначы і паўночным захадзе краіны ўзмацніла супрацьпаветраную абарону мабільнымі групамі, а ў красавіку на мяжы зь Беларусьсю разьмясьціла амэрыканскія зэнітна-ракетныя комплексы Avenger.
І Расея, і Ўкраіна называюць толькі чужыя страты, пазьбягаючы ўдакладненьня аб сваіх загінулых і параненых.
Для паставак Украіне зьнішчальнікаў амэрыканскай вытворчасьці F-16 патрэбна згода амэрыканскага ўраду.
Падзеі 17 траўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Падчас удзелу ў саміце Рады Эўропы ў Рэйк'явіку Сьвятлана Ціханоўская выступіла на пасяджэньні Сталага камітэту Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы.
Практычных мер па разьмяшчэньні расейскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі пакуль не было. Пра гэта заявіў падчас дэбатаў у Арганізацыі Аб’яднаных Нацый пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў.
Украінскія сілы пачалі выкарыстоўваць пастаўленыя Вялікабрытаніяй ракеты далёкага радыюсу дзеяньня Storm Shadow для нанясення ўдараў па расейскіх аб’ектах.
Польшча лічыць неабходным распрацаваць супольны эўрапейскі плян для абароны беларускай культуры, паведамляе Польскае радыё.
Паводле расьсьледаваньня BYPOL, у сьнежні 2010 году супраць лідэраў «Маладога Фронту» Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава сілавікі ўчынілі правакацыю, у выніку якой абодва былі асуджаныя да пазбаўленьня волі.
Са Ён Шрэдэр-Кім — жонку былога канцлера Нямеччыны Герхарда Шрэдэра — звольнілі з кампаніі NRW.Global Business пасьля ўдзелу разам з мужам ва ўрачыстым прыёме ў амбасадзе РФ у Бэрліне на 9 траўня.
Хто можа заняць месца Аляксандра Лукашэнкі. Расказваем пра патэнцыйных кандыдатаў на пасаду кіраўніка Беларусі.
Але гэта не перашкаджае стварыць новую пэтыцыю з аналягічнай ініцыятывай.
Свабода атрымала такія зьвесткі з Дэпартамэнту грамадзянству і міграцыі балтыйскай краіны.
У выніку контранаступу ўкраінскае войска ля Бахмута змагло аднавіць кантроль над дарогай, па якой ажыцьцяўляецца ягонае забесьпячэньне.
У Беларусі ў 2022-м, паводле зьвестак міжнароднай праваабарончай арганізацыі, ня вынесьлі ніводнага сьмяротнага прысуду. Сытуацыю пракамэнтаваў каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі».
Павал Суслаў («Волат») быў камандзірам роты. Загінуў 16 траўня ў Мікалаеўскай вобласьці, падарваўшыся на расьцяжцы.
Больш за год ідзе вайна ва Ўкраіне. У баявых дзеяньнях прымаюць удзел і беларусы. Нават цяпер да палку Каліноўскага далучаюцца навічкі. Якая ў іх матывацыя? Свабода спыталася ў двух добраахвотнікаў.
Загрузіць яшчэ