Былы палітвязень паэт Мікола Папека аднавіў на Беласточчыне заснаваную ім асабіста літаратурную Мядовую прэмію.
Прыблізна а 6.30 раніцы 7 верасьня ў заходняй частцы Менскай вобласьці былі заўважаныя бесьпілётнік і авіяцыя. Пра гэта Свабодзе паведамілі сьведкі здарэньня.
Падзеі 7 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У Львове 6 верасьня сотні людзей прыйшлі разьвітацца з чатырма чальцамі сям’і Базылевічаў — 43-гадовай Яўгеніяй і трыма яе дочкамі: 21-гадовай Ярынай, 18-гадовай Дар’яй і 7-гадовай Эміліяй.
Славянская бібліятэка (Slovanská knihovna), якую ласкава называюць «Славянкай» некалькі пакаленьняў чытачоў, 5 верасьня сабрала гасьцей на юбілей у сваім гістарычным будынку Клемэнтынум у цэнтры Прагі.
Беларуска, этнограф і пісьменьніца Аліна Высоцкая сабрала і сыстэматызавала 2153 аўтэнтычныя запісы пра сны беларусаў. Яна выдала кнігу «Беларускі народны соньнік».
Дзясяткі старонак чатаў, прадстаўленых у судовых разглядах у ЗША, раскрываюць, як расейскія супрацоўнікі ФСБ абмяркоўвалі свае намаганьні па распальваньні палітычнай варожасьці ў Амэрыцы.
Былому намесьніку міністра энэргетыкі і куратару Беларускай АЭС Міхаілу Міхадзюку прысудзілі 6 гадоў калёніі і штраф 40 000 рублёў. Вось як раней у Беларусі судзілі высокіх начальнікаў і што зь імі было потым.
Беларускія студэнты ня могуць паступіць у Ягелёнскі ўнівэрсытэт у Кракаве празь бюракратычныя праблемы. Пра іх стала вядома сёлета ўвесну. Перад пачаткам навучальнага году рашэньня гэтай праблемы пакуль не знайшлі.
Дзень таму, 4 верасьня, адразу 11 чалавек у Берасьці і яшчэ двое ў Пінску паўсталі перад судом за ўдзел у пратэстах 2020 году.
На журфаку БДУ сёлета не было конкурсу. У дзяржаўных СМІ — дзясяткі вакансій. Пагаварылі з выпускніцай факультэту журналістыкі, якая працуе па разьмеркаваньні.
На сайце, які прысьвечаны «народнаму адзінству» і быў распрацаваны 3 гады таму, цяпер рэкляма онлайн-казіно.
Палітзьняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі з Гомельскага СІЗА ў Рэчыцкі ізалятар часовага ўтрыманьня.
На месцы здарэньня выклікалі паліцыю. У Беларускім доме Свабодзе расказалі пра інцыдэнт.
4 верасьня адразу 11 чалавек у Берасьці і яшчэ двое ў Пінску стануць перад судом праз абвінавачаньне паводле 342-га артыкулу КК — за ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, паведамляе «Вясна».
Арцём Мядзьведзкі трапіў пад перасьлед у 2020 годзе. Ён атрымаў «хімію», дзе выкрываў адміністрацыю, зьбег адтуль, трапіў у калёнію. Цяпер Арцём мусіў уцякаць зь Беларусі.
Беларускі ўрад працягвае абмяжоўваць увоз тавараў з ЭЗ. Цяпер гэта шпалеры, валізы, а таксама сродкі гігіены з Польшчы, Літвы, Латвіі, Чэхіі і Эстоніі. Каго гэта закране?
Рыэлтэры зазначаюць, што падаражэньне ў абвестках на арэндным рынку ёсьць. Аднак пры заключэньні ўгоды арэндадаўцы ідуць на саступкі. Глядзім у пачатку навучальнага году, за колькі можна зьняць жыльлё.
Загрузіць яшчэ