Народ пратэстуе, узровень інфляцыі імкліва расьце, Эўразьвяз робіць больш жорсткімі санкцыі - і тым ня менш беларускі дыктатар Аляксандар Лукашэнка ўсё яшчэ моцна сядзіць у сядле, піша нямецкі штодзёньнік Handelsblatt.
Намесьнік дзяржсакратара ЗША Майкл Познэр выказаў заклапочанасьць сытуацыяй зь незахаваньнем правоў чалавека ў Беларусі. «Мы заклікаем і расейскі ўрад выказаць сваю заклапочанасьць», — сказаў ён.
Берасьцейскі гарвыканкам адмовіў актывістам кампаніі «Гавары праўду» Ігару Маслоўскаму, Ганьне Канюс і Ўладзімеру Вуеку ў правядзеньні трох пікетаў.
Дадзеныя статыстыкі сьведчаць, што сярод жыхароў былых савецкіх рэспублік менш за беларусаў зарабляюць цяпер толькі ў Таджыкістане, дзе сярэдні заробак — 90 даляраў. Калі ў сьнежні ў сярэднім беларусы зараблялі 527 даляраў, то сёньня — 218.
Беларускія заўзятары ня маюць права ўжываць бел-чырвона-белы сьцяг на міжнародных спартыўных мерапрыемствах у Польшчы. Гэта вынікае з адказу польскай пракуратуры.
Рэзалюцыя з патрабаваньнямі ўдзельнікаў Народнага сходу 12 кастрычніка перададзеная ў Савет міністраў.
Алесь Кіркевіч і Вераніка Велігор з Маладога фронту пакараныя штрафамі: па 350 тысяч рублёў кожны. Адміністрацыйная камісія Ленінскага раёну Горадні пастанавіла, што ўлёткі на слупах былі парушэньнем артыкулу 21.14 пра “добраўпарадкаваньне населеных пунктаў”.
Непаўналетняга актывіста Сяргея Алексіевіча дапыталі ў Маскоўскім РАУС Берасьця ў справе падпалу Дома правасудзьдзя ў Менску 15 траўня
Такі прысуд атрымаў у судзе Слонімскага раёну актывіст Алесь Масюк. Яго палічылі актыўным удзельнікам, паколькі ён раздаў сабраным рэзалюцыю Народнага сходу.
Тацяну Севярынец і Валера Спаткая, якія прынесьлі пісьмовыя патрабаваньні ўдзельнікаў сходу да мясцовых уладаў, накіравалі ў агульны аддзел выканкаму. Але й там заявілі, што дакумэнт складзены "не па форме".
Славаччына стала адзінай краінай эўразоны, якая не ўхваліла пашырэньне паўнамоцтваў стабілізацыйнага фонду. Прэм’ер Івэта Радзічава зьвязвала галасаваньне ў парлямэнце з даверам да свайго ўраду і заяўляе пра яго адстаўку.
Падставай для звароту ў суд стаў сюжэт, прысьвечаны Народнаму сходу, які быў паказаны ў праграме “В центре внимания” 9 кастрычніка ў эфіры Беларускага тэлебачаньня.
Рынкавы курс беларускага рубля да даляра ЗША да дадатковай сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы зьнізіўся на 490 рублёў, або на 6%. Рэзкае аслабленьне беларускага рубля ў сераду здарылася пасьля таго, як у аўторак ён патаньнеў на 3,8%.
Амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас заяўляе аб тым, што ў Вільні лічаць палітычна матываваным выбар Беларусьсю Астравецкай пляцоўкі для будаўніцтва АЭС.
Гарадзенка Вольга Камягіна кажа, што праз тэлефон яе выклікаюць на гутарку ў КДБ. Ад самай раніцы таксама звоняць у дзьверы, але я не адмыкаю, кажа яна.
12 кастрычніка арганізатары Народнага сходу ў Магілёве перадалі ў гарвыканкам патрабаваньні, зацьверджаныя яго ўдзельнікамі 8 кастрычніка.
12 кастрычніка адміністрацыйная камісія Ленінскага раёну Горадні разгледзіць пратаколы на Алеся Кіркевіча і Вераніку Велігор.
Вядомы брытанскі драматург Том Стопард даслаў лісты начальніку папраўчай калёніі № 2 Бабруйску, дзе адбывае пакараньне Андрэй Саньнікаў, а таксама начальніку папраўчай калёніі № 13 у Глыбокім, дзе знаходзіцца Зьміцер Дашкевіч.
Ад 12 кастрычніка ў абед крамы ў Магілёўскай вобласьці ня будуць прадаваць пладова-ягадныя віны. Абмежаваньне будзе дзейнічаць ад 12 да 14 гадзінаў.
Спыніла выхад адзіная беларускамоўнае газэта для дзяцей. У рэдакцыі "Настаўніцкай газеты", выдаўца "Раніцы" патлумачылі, што апошнюю закрываюць з прычыны эканамічнага крызысу.
Загрузіць яшчэ