12 студзеня Слонімскі раённы суд разгледзіць пазоў кіраўніка Слонімскай раённай арганізацыі БНФ да чыноўнікаў Слонімскага райвыканкаму, якія тройчы адказвалі яму адмовай на заяўку, каб правесьці пікет. Мэтай пікету было інфармаваньне насельніцтва пра дзейнасьць праваабарончага цэнтру «Вясна» і яго старшыні Алеся Бяляцкага.
Краіны Эўрапейскага зьвязу дасягнулі прынцыповай згоды на забарону імпарту нафты зь Ірана. У Дзярждэпартамэнце ЗША гэта назвалі «вельмі добрай навіной».
Актывіст незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксей Паўлоўскі атрымаў паведамленьне, што адміністрацыя прадпрыемства «Прамжылбуд», дзе ён працуе, не працягну кантракт зь ім.
У Беларусі з 6 студзеня ўступаюць у сілу зьмяненьні і дапаўненьні ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях, якія прадугледжваюць адміністрацыйную адказнасьць за парушэньне патрабаваньняў па выкарыстаньню нацыянальнага сэгмэнта інтэрнэту.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі
У Нарвэгіі экспэрты прызналі псыхічна здаровым Андэрса Бэрынга Брэйвіка, які ўзяў на сябе адказнасьць за падвойны тэракт 22 ліпеня, ахвярамі якога сталі 77 чалавек. Гэты дыягназ супярэчыць судовай экспэртызе, якая ў лістападзе прызнала Брэйвіка хворым на паранаідальную шызафрэнію.
Экс-прэм'ер Украіны Юлія Цімашэнка адбывае пакараньне ў калёніі ў Харкаве і знаходзіцца пад 24-гадзінным відэаназіраньнем. Пры гэтым сьвятло ня выключаецца і ўначы. Адміністрацыя турмы заяўляе, што ўмовы ўтрыманьня былой канкурэнткі прэзыдэнта Януковіча адпавядаюць эўрапейскім стандартам. Аднак прыхільніуі Цімашэнкі заяўляць, што гэта – нішто іншае, як катаваньне.
Адміністрацыя выпраўленчай калёніі № 17, дзе адбывае пакараньне былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч просіць перавесьці яго на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады.
У Каіры падчас суду над Хосьні Мубаракам абвінаваўца прыйшоў да высновы аб вінаватасьці былога прэзыдэнта Эгіпту ў падбухторваньні да забойства больш за 800 удзельнікаў акцыяў пратэсту, у выніку якіх быў зрынуты яго рэжым.
Дзяржаўная запызачанасьць Рэспублікі Беларусь за апошні год павялічылася на 242,3% і складае 104,5 трлн. рублёў.
З віцебскім актывістам, якога зьмясьцілі пад арышт у СІЗА на час расьследваньня крымінальнай справы, 4 студзеня сустрэўся адвакат.
Так акрэсьлівае сытуацыю, у якой цяпер апынулася краіна, усходнеэўрапейскі экспэрт, аглядальнік нямецкіх ды аўстрыйскіх СМІ Эдуард Штайнэр.
4.063.177 — такую лічбу беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў зафіксавала ў лістападзе 2011 году Міжнароднае дасьледчае агенцтва Gemius.
Прыхільнікі экс-прэм’еркі Ўкраіны Юліі Цімашэнкі ўстанавілі намёты ў калёніі ў Харкаве, дзе яна адбывае 7-гадовы тэрмін пакараньня паводле абвінавачаньня ў перавышэньні паўнамоцтваў пры падпісаньні газавых кантрактаў з Расеяй.
Рашэньне па скарзе каардынатара Руху «За Свабоду» па Берасьці Дзяніса Турчаняка на намесьніка старшыні гарвыканкаму па ідэалёгіі Вячаслава Хафізава будзе вынесенае 5 студзеня а 14:20.
Пра павышаны ўзровень радыяцыі ў пяці райцэнтрах на Гомельшчыне й Магілёўшчыне заявілі спэцыялісты Рэспубліканскага цэнтру радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяродзьдзя.
Мэдыкі спадзяюцца, што лекаваньне 58-гадовай прэзыдэнткі будзе пасьпяховым, бо хвароба была выяўленая на пачатковай стадыі.
У Горадні пачалася «рэканструкцыя з рэстаўрацыйна-аднаўленчымі работамі» Калоскай царквы ХІІ стагодзьдзя.
З 1 студзеня павялічыліся стаўкі акцызаў на алькаголь і цыгарэты.
Беларусь прапануе ўключыць традыцыю шапавальства (ручной вытворчасьці валёнак), якая распаўсюдзіліся ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласьці, у сьпіс Усясьветнай нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА.
Загрузіць яшчэ