19 сакавіка ў судзе Партызанскага раёну Менску прайшло папярэдняе слуханьне па пазове партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» супраць Палаца культуры Менскага трактарнага заводу, паведамляе прэсавая служба БХД. Бакі не пагадзіліся памірыцца, і таму прызначаны дзень пачатку працэсу.
18 сакавіка 2012 году беларусы Атавы на знак салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі правялі дэманстрацыю перад пасольствам Рэспублікі Беларусь у Атаве, Канада.
Сваякі пакаранага за тэракт Уладзіслава Кавалёва прымаюць спачуваньні. Да іх пішуць і тэлефануюць зь Беларусі ды іншых краін, жыхары Віцебску нясуць кветкі. А пад домам круглыя суткі дзяжураць міліцыянты.
Беларусь — адзіная дзяржава ў Эўропе, дзе выносяцца і выконваюцца сьмяротныя прысуды. Паводле афіцыйнай статыстыкі, ад 1989 году ў Беларусі расстраляныя 328 чалавек.
Урад Беларусі ўзгадніў пералік дзяржаўных прадпрыемстваў, прыватызацыя якіх сёлета можа даць 2,5 мільярды даляраў. Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімер Сямашка агенцтву «Інтэрфакс-Захад».
Берасьцейскаму незалежнаму журналісту Зьмітру Кісялю, які супрацоўнічае з «Радыё Рацыя», пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджаньне за працу без акрэдытацыі.
Побач з уваходам на Кастрычніцкую станцыю гараць сьвечкі. Людзі запальваюць іх зноў і зноў.
Пэнсіянэры ў Беларусі змогуць значна павялічыць памер пэнсіі пры пазьнейшым выхадзе на яе.
«На жаль, я нідзе не сустракаў інфармацыі, што Канавалаву ды Кавалёву прапанавалі магчымасьць пакаяцца».
Дзіўны атракцыён давялося мне аднойчы назіраць на сонечным востраве Іф у Міжземным моры.
На нядзельнай літургіі ў царкве Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла айцец Аляксандар Надсан выступіў з прамовай пра сьмяротнае пакараньне, прысуд Канавалаву і Кавалёву, а таксама галадоўку Сяргея Каваленкі.
Што павялічвае сэксуальнасьць, тонус цягліцаў, моц костак і памяці? Тэстастэрон.
18 сакавіка пастар Беларускай эвангельскай царквы Эрнст Сабіла адзначыў 80-годзьдзе і адказаў на некалькі пытаньняў Свабоды.
Мінулай ноччу ў прыгарадах Дамаску адбываліся баі паміж сырыйскімі паўстанцамі і ўрадавымі войскамі.
«Зона Свабоды» — штотыднёвая аналітычная перадача на незалежным тэлеканале Белсат
Васіль Капцюх у тэракце 11 красавіка 2011 году страціў сына Рамана, якому быў усяго 21 год.
У Тулузе, на паўднёвым захадзе Францыі, тры чалавекі загінулі ў страляніне каля габрэйскай школы. Двое з загіблых — дзеці.
Бізнэсоўцы папярэджваюць, што Літва, падтрымаўшы санкцыі, можа пацярпець велізарныя страты, піша газэта Valstiečių laikraštis.
Януковіч паабяцаў, што расейская мова бліжэйшым часам стане другой дзяржаўнай у краіне і ня выключыў правядзеньня рэфэрэндуму аб далучэньні краіны да Эўразійскага саюзу на чале з Расеяй.
Загрузіць яшчэ