Старшыня Дзярждумы Расеі Сяргей Нарышкін лічыць, што ў недалёкай пэрспэктыве Эўразійскі парлямэнт можа стаць дэмакратычным органам, які абіраецца прамым галасаваньнем грамадзян.
Гомельскія актывісты кааліцыі «Наша альтэрнатыва» завяршылі працу над дакумэнтальным фільмам «Лінія Сталіна: Гомельскі рэгіён».
Паводле славенскіх СМІ, Любляна ўжо ня будзе блякаваць кандыдатуру беларускага алігарха Юрыя Чыжа — партнэра славенскай фірмы Riko
Сябры дэмакратычнага згуртаваньня Слоніма падалі ў гарвыканкам заяўку на пікет зь лёзунгамі аб вызваленьні Сяргея Каваленкі.
У Сірыі ў аўторак ня менш як 34 чалавек загінулі ў выніку сутыкненьняў паміж сіламі бясьпекі і праціўнікамі сірыйскага рэжыму ў розных раёнах краіны. Як паведамляе DPA са спасылкай на сірыйскіх актывістаў, 25 чалавек былі забітыя ў Хомсе і Хамаі. Яшчэ дзевяць чалавек загінулі ў правінцыі Ідліб паблізу мяжы з Турэччынай.
Нацыянальны банк Беларусі даручыў камэрцыйным банкам знайсьці рахункі фізычных асобаў, якія датычныя да «МММ-2011», і спыніць усе апэрацыі па іх.
Установа «Дзяржаўны мэмарыяльны комплекс «Хатынь», якой падпарадкаваны Курган Славы, увяла плату за наведваньне помніка.
Віцэ-канцлер Аўстрыі і кіраўнік МЗС гэтай краіны Міхаэль Шпіндэлегер занепакоены, што Менск праігнараваў усе ранейшыя звароты эўрапейскіх дзяржаўных дзеячаў адносна спыненьня сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.
Мяркуецца, што ў пятніцу кіраўнікі МЗС краінаў Эўразьвязу абмяркуюць дадатковыя санкцыі ў дачыненьні да Сырыі, Беларусі і Ірану.
У Варшаве адбылася акцыя салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам і сям’ёй расстралянага Ўладзіслава Кавалёва.
Родныя Ўладзіслава Кавалёва ня ведаюць дакладнай даты, калі сьмяротны прысуд абвінавачаным за тэракт быў прыведзены ў выкананьне.
Дзяржсакратару ЗША Гілары Клінтан рэкамэндавалі ўключыць 16 краін у сьпіс злосных парушальнікаў правоў чалавека ў галіне свабоды веравызнаньня.
У Беларусі сёлета мае адбыцца частковая рэформа пэнсійнай сыстэмы. Адпаведны ўказ падпісаў у мінулую нядзелю Аляксандар Лукашэнка. Паводле гэтага дакумэнту, чалавек пэнсійнага ўзросту мае права працаваць і далей, не атрымліваючы дзяржаўнай пэнсіі. Пры гэтым памер будучай пэнсіі абяцаюць з кожным годам павялічваць.
Алене Семенчуковай, якую 20 сакавіка затрымалі з такім плякатам у цэнтры Віцебску, прысудзілі штраф памерам 175 тысяч.
22 сакавіка ў Нарвэгіі пройдзе аднадзённая міжнародная канфэрэнцыя па правах чалавека. Яе назва — «Belarus Action».
Прадстаўнік тэлеканалу «Белсат» Міхась Янчук атрымаў 20 сакавіка даведку ў АГІМ (Аддзел грамадзянства і міграцыі) Маскоўскага раёна Берасьця — па месцы жыхарства.
Інтэрнэтнае выданьне EUobserver піша, што ў Брусэлі, сталіцы Эўразьвязу, назіраецца «беспрэцэдэнтны ўзровень лабіраваньня» інтарэсаў Аляксандра Лукашэнкі.
Гутаркі без цэнзуры зь дзеячамі культуры й навукі.
«Рэпартэры бязь межаў», міжнародная арганізацыя, якая займаецца абаронай правоў журналістаў, асуджае рашэньне беларускіх уладаў закрыць межы краіны для журналістаў.
Каштоўны гістарычны досьвед, незасвоены сёньня. Супольны праект з рэдакцыяй часопіса «Спадчына».
Загрузіць яшчэ