Напярэдадні Дня Волі знаныя дзеячы беларускай культуры і палітыкі распаўсюдзілі заяву пра тое, што Радзе БНР, як беларускаму ўраду ў выгнаньні, ня можа быць альтэрнатывы.
Сёньня ў ДК МТЗ у Менску падчас канцэрту ў падтрымку менскіх групаў ФНБ у залю ўварвяўся атрад спэцназу і затрымаў усіх прысутных — каля 100 чалавек.
Як адзначаюць Дзень Волі выбітныя людзі Беларусі, ці зьбіраюцца яны 25 сакавіка ўзяць удзел у вулічных імпрэзах.
24 сакавіка ў Горадні адбылася агульнанацыянальная дыктоўка. Верш Ларысы Геніюш «Мы — народ» чытаў паэт Генадзь Бураўкін«. Арганізатарамі выступілі «Гарадзенская бібліятэка» і Таварыства беларускай школы.
Пра гэта заявіў старшыня Саюза літоўскіх АЗС Романдас Садаўскас.
У Дзень Волі капыльскі актывіст аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» Віктар Дашкевіч павінен зьявіцца ў пракуратуру.
Сяргея Каваленку перавядуць з турэмнага шпіталю на Валадарцы ў псыхіятрычнае аддзяленьне, якое знаходзіцца на тэрыторыі Віцебскай папраўчай калёніі № 3. Пра гэта паведаміла «Свабодзе» са спасылкай на інфармацыю начальніка Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС Сяргея Працэнку жонка палітвязьня Сяргея Каваленкі — Алена.
Паводле інтэрнэтнага выданьня EUobserver у дадатковы сьпіс санкцый ЭЗ патрапіў беларускі бізнэсовец Юры Чыж і «большасьць» яго фірмаў, але адну зь іх пашкадавалі на просьбу Славеніі.
Пэнсыянэркі адкрытага акцыянэрнага таварыства «Берасьцейскі панчошны камбінат» пратэстуюць, бо лічаць сябе падманутымі.
24 сакавіка ў Горках на тэрыторыі сельскагаспадарчай акадэміі мясцовыя грамадзкія актывісты раздалі мінакам сьвяточныя паштоўкі да Дня Волі.
У Бабруйску папярэджваюць актывістаў апазыцыі аб адказнасьці за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах на Дзень волі.
Прафсаюзная суполка «Нафтану» у сваёй заяве «катэгарычна асуджае заклікі кіраўнікоў асобных апазыцыйных палітычных партый і грамадзкіх арганізацый прымяніць эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі і байкатаваць тавары прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу».
Міністар замежных справаў Канады Джон Бэрд выступіў з заявай у справе забароны на выезд апазыцыйных актывістаў зь Беларусі.
Беларусы Вялікабрытаніі у суботу адзначаць 94-ыя ўгодкі ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Суд у ЗША асудзіў на амаль тры гады зьняволеньня беларускага хакера.
У Бэрліне сёньня прыведзены да прысягі новы прэзыдэнт Нямеччыны.
Пэтэр Шцястны, былая зорка хакею, рупіцца пра тое, каб у Беларусі адабралі права арганізаваць хакейны чэмпіянат сьвету ў 2014 годзе.
За мінулыя студзень-люты рэальны заробак ў Беларусі скараціўся на 1,5% ў параўнаньні са студзенем-лютым 2011 году.
Калегія Берасьцейскага абласнога суду вынесла вырак у справе справе аб выбуху на прадпрыемстве «Пінскдрэў» у 2010 годзе. Трох начальнікаў прызналі вінаватымі. Аднак пацярпелыя не задаволеныя прысуджанымі кампэнсацыямі.
Загрузіць яшчэ