Доля апытаных, якія стала гавораць у побыце па-беларуску, з 2009 году зьнізілася з 5.8% да 3.9%.
Перамогу на песенным конкурсе «Эўравізія-2012» у сталіцы Азэрбайджана Баку атрымала швэдзкая спявачка Ларын.
Фільм «У тумане», зьняты Сяргеем Лазьніцам паводле аповесьці Васіля Быкава, уганараваны прызам міжнароднай фэдэрацыі кінакрытыкі FIPRESCI.
26 траўня ў менскай «Галерыі Ў» была адкрытая двухдзённая выстава фотаконкурсу Belarus Press Photo 2012 і абвешчаныя пераможцы. Гран-пры атрымаў фатограф Аляксандар Васюковіч.
26 траўня ў менскай «Галерыі Ў» была адкрытая двухдзённая выстава фотаконкурсу Belarus Press Photo 2012 і абвешчаныя пераможцы. Гран-пры атрымаў фатограф Аляксандар Васюковіч. Усяго на конкурс, які ладзіцца трэці раз, было даслана каля 2 500 фотаздымкаў. Пераможцы вызначаліся ў васьмі намінацыях.
26 траўня ў Горадні на пешаходнай вуліцы Савецкай мінакі разглядалі сотні здымкаў: ад архіўных да партрэтных, а таксама мноства карцін. Мастацкая акцыя была прысьвечаная мастаку ХІХ стагодзьдзя Напалеону Орду.
На літоўска-беларускай мяжы затрымалі аглядальніцу газэты «Народная воля» Марыну Коктыш.
Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў пэнсіянэру Міхаілу Шараметаву правесьці пікет з назвай «Чыноўнікі, вярніце мне чыстае малако». Адмова аргумэнтаваная тым, што заяўнік абраў неадпаведнае для такіх акцыяў месца.
У Магілёве зьбіраюць грошы на выкуп аднаго асобніка Статута Вялікага княства Літоўскага, распрацаванага і выдадзенага Львом Сапегам у 1588 годзе.
Музыка Сяргей Клачкоў — удзельнік «Бардаў Свабоды — 2012».
Мастак, ілюстратар, кніжны дызайнэр Вячаслаў Паўлавец — госьць на «Свабодзе».
Мастак, грамадзкі і культурны дзеяч Аляксей Марачкін — удзельнік праграмы «Ў што я веру — 2012».
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Дзяржаўная дума РФ ратыфікавала пагадненьне «Аб парадку фармаваньня і функцыянаваньня сіл арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ)».
ЗША не прэтэндуюць на манаполію на дэмакратыю і не навязваюць нікому амэрыканскі тып дэмакратыі, заявіў амабасадар ЗША ў Расеі Майкл Макфол.
25 траўня Полацак сьвяткуе сваё 1150-годзьдзе. Цэнтральныя вуліцы ператварыліся адначасова ў канцэртныя пляцоўкі ды кавярні на адкрытым паветры.
Аляксандар Цімашэнка, муж экс-прэм'ера Юліі Цімашэнкі, ня змог прысутнічаць на пахаваньні бацькі, якое адбылося ў пятніцу ў Днепрапятроўску.
У Лунінецкім раённым судзе прайшло папярэдняе слуханьне паводле пазову Мікалая Карышава да прадпрыемства «Граніт» у Мікашэвічах. Наступнае паседжаньне ў гэтай справе адбудзецца 8 чэрвеня.
Урад Беларусі ў выгнаньні ў агляднай пэрспэктыве ня мае шанцаў на міжнароднае прызнаньне, а бяз гэтага ідэя страчвае сэнс.
Загрузіць яшчэ