26 верасьня а 18-й гадзіне ў Горадні (вуліца Будзёнага, 48а, заля ва ўнутраным двары) адбылася творчая сустрэча зь Лявонам Вольскім.
Бюро дэпутаткі Бундэстагу Марылюізы Бэк перадало «Свабодзе» адказы фэдэральнага ўраду на свае «малыя» запыты пра магчымыя пастаўкі ў Беларусь зброі і тэхналёгіяў узбраеньня, а таксама пра характар супрацоўніцтва паміж нямецкімі і беларускімі сілавікамі.
Старшыню затрымалі па абвінавачаньні ў перавышэньні ўлады альбо службовых паўнамоцтваў пры разьмеркаваньні кватэр.
Сяброўская вечарына ў гонар пяцідзесяцігодзьдзя Алеся Бяляцкага прайшла 25 верасьня ў сталічнай галярэі «Ў».
Гэтымі днямі жыхары Случчыны і суседніх раёнаў абмяркоўваюць нядаўнюю трагедыю з удзелам супрацоўніка міліцыі.
Радыё Свабода датэлефанавалася да старшыні выбарчай камісіі, які на відэазапісу агучвае праўдзівую лічбу прагаласаваўшых на ягоным участку.
Экс-кандыдат у дэпутаты парлямэнту Аляксандар Мельнік патрабуе прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці старшыню ўчастковай выбарчай камісіі № 39 Берасьцейскай-Заходняй акругі № 1 Леаніда Валабуева.
На сайце «Свабоды» падчас онлайн-канфэрэнцыі на вашы пытаньні адказаў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Дзяржаўная Дума Расеі ня будзе разглядаць законапраект аб пераходзе на пастаянны зімовы час, заявіў віцэ-сьпікер Думы Сяргей Жалязьняк.
У магілёўскім грамадзкім цэнтры «Кола» адбылася творчая сустрэча з музыкамі Лявонам Вольскім і Паўлам Аракелянам.
Кіраўнікі акрэдытаваных у Беларусі дыпляматычных місіяў Эўрапейскага Зьвязу павіншавалі беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага з 50-годзьдзем.
Сьведчаньні назіральнікаў з рэгіёнаў пра маштабы фальшаваньня вынікаў выбараў.
Мастацкая стужка рэжысэра Сяргея Лазьніцы па аповесьці Васіля Быкава «Ў тумане» адзначана на XXI Адкрытым фэстывалі кіно краінаў СНД, Латвіі, Літвы і Эстоніі «Кінашок-2012», які адбыўся ў Анапе.
Аўстрыйскі парлямэнтар ад сацыял-дэмакратычнай партыі, сябра ПА АБСЭ Герман Ліпіч прадстаўляў місію назіральнікаў ад гэтай арганізацыі на парлямэнцкіх выбарах у Менску.
У Гомельскай-Навабеліцкай выбарчай акрузе № 36, адзінай акрузе ў Беларусі, дзе не было праўладнага кандыдата, выбары адбыліся, але дэпутат не абраны.
23 верасьня ў Беларусі прайшлі выбары ў Палату прадстаўнікоў. Свабода асьвятляла гэтую падзею у рэжыме рэальнага часу.
У Варшаве адбыўся пікет, на якім заклікалі не прызнаваць выбары ў Беларусі, пакуль без усялякіх умоваў ня будуць вызваленыя палітвязьні.
Тацяна Караткевіч, 35-гадовая кандыдатка ў парлямэнт ад «Гавары праўду», вырашыла наведаць свае выбарчыя ўчасткі. Зь ёю разам — іншыя кіраўнікі ГП Андрэй Дзьмітрыеў і Аляксандар Фядута, а таксама пара журналістаў.
А 20-й гадзіне ў Беларусі зачыніліся выбарчыя участкі. ЦВК заявіў, што яўка на выбарах склала 74,3%.
Загрузіць яшчэ