Пад электроннай пэтыцыяйна імя міністра фінансаў Андрэя Харкаўца з патрабаваньнем адмяніць дзяржпошліну на аўтамабілі ўжо падпісалася больш за 75 000 чалавек.
Актывісты Руху салідарнасьці «Разам» і незалежнага прафсаюзу РЭП правялі акцыю да трэцяй гадавіны Плошчы-2010.
У сеціве зьявілася кніга «Дыктатар. Неверагодная гісторыя зьвяржэньня».
Паводле праекту новага бюджэту ЗША, краіна паступова будзе выходзіць з рэжыму сэквэстру — аўтаматычнага скарачэньня ўсіх расходных частак бюджэту.
У Маскве 19 сьнежня адновяць мэмарыяльную дошку Леаніду Брэжневу, дэмантаваную ў 1991 годзе.
29 дзень акцыі пратэсту ў Кіеве супраць спыненьня эўраінтэграцыі Ўкраіны.
Вечарам 19 сьнежня 2010 году ў Менску адбылася шматтысячная акцыя пратэсту супраць фальшаваньня выбараў. Спэцназ разагнаў акцыю. Было затрымана каля 700 чалавек.
Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, у гісторыі.
Сяргей Рыжоў атрымаў пастанову па выніках праверкі ягонай скаргі на зьбіцьцё супрацоўнікамі віцебскага мэдвыцьвярэзьніка 16 лістапада. Сьледчыя лічаць, што Рыжова не зьбівалі, а нанесьлі цялесныя пашкоджаньні ў межах службовых паўнамоцтваў.
Улады Гомеля зьмякчылі стаўленьне да беларускай мовы: у шэрагу гарадзкіх аўтобусаў і тралейбусаў абвесткі гучаць на беларускай мове. Абнаўляюцца шыльды з назвамі вуліцаў — таксама па-беларуску.
19 сьнежня ў судзе Слуцкага раёну заплянаваны разгляд справы супраць грамадзкай актывісткі Зінаіды Цімошак.
На Магілёўшчыне зачынілі тры дзясяткі бібліятэк. Гэты працэс працягваецца. Афіцыйна іх ліквідацыю называюць «аптымізацыяй працы бібліятэчнай сеткі дзеля ашчаднага выкарыстаньня бюджэтных сродкаў».
2013-ты прынёс нам узрушэньні на Блізкім Усходзе, новага папу Рымскага, скандальныя выкрыцьці былога супрацоўніка амэрыканскіх спэцслужбаў Эдварда Сноўдэна.
На плошчы Незалежнасьці ў Кіеве прыхільнікі эўраінтэграцыі Ўкраіны будуюць новыя і ўмацоўваюць старыя барыкады.
Пакет акцыяў ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў» будзе прададзены расейскаму інвэстару, паведамляе прэсавая служба ўраду.
Поруч з украінскім Майданам папулярнай тэмай у інтэрнэце стаў пэрформанс берасьцейскага актывіста БХД Алеся Чаркашына.
Новы бар зь незвычайнай канцэпцыяй на гэтым тыдні адкрываецца на вуліцы Карла Маркса ў Менску. Пакуль што ён будзе працаваць у тэставым рэжыме — як кавярня з дэсэртамі, кавай, лёгкімі напоямі і закускамі.
Зьміцер Вайцюшкевіч прэзэнтаваў новы альбом беларускага шансону «Варанок».
Мянчук Алесь Цямляк разам з жонкай распрацоўвае сайты для малога і сярэдняга бізнэсу.
Загрузіць яшчэ