Адносна былога палітвязьня Аляксандра Малчанава спынілі крымінальны перасьлед за нібыта зьдзек зь дзяржаўнага сьцяга. Пра гэта Аляксандру паведамілі ў Сьледчым камітэце, куды яго выклікалі 12 чэрвеня.
Лойка заявіў Радыё Свабода, што на разгляд сваёй скаргі ня трапіў, бо «паведамленьне па пошце не прыйшло, на пошце няма паштароў — таму і ліст не прынесьлі».
Сёньня ў лёнданскім The Young Vic Theatre, адным зь вядучых тэатраў Вялікабрытаніі, адбудзецца прэм’ера спэктакля Red Forest Беларускага Свабоднага тэатру.
У гэты дзень на малой радзіме Васіля Быкава — у вёсцы Бычкі Ўшацкага раёну — пройдуць сьвяткаваньні з нагоды 90-гадовага юбілею славутага беларускага пісьменьніка.
Скаргі Гэніка Лойкі на дыскрымінацыйныя рашэньні суду Цэнтральнага раёну Менску адносна выкананьня дзяржаўнага статусу беларускай мовы не задаволеныя.
У Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі палітыка, публіцыста Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня», якую ён пісаў на «хіміі» ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну.
Актрыса Сьвятлана Зелянкоўская занепакоеная лёсам затрыманага ў Крыме ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова. 11 траўня Сянцова, які жыве ў Сымфэропалі, арыштавала ФСБ Расеі. Яго вінавацяць у падрыхтоўцы тэракту.
Радыё Свабода вяло жывую відэатрансьляцыю зь менскай прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня».
На прыёме ў амбасадзе ЗША з нагоды 60-годзьдзя Радыё Свабода панавала свабода: свабода слова, свабода сустрэчаў, свабода ад узроставых абмежаваньняў…
Украінскі палітоляг Віктар Каспрук лічыць, што запрашэньне прэзыдэнта Лукашэнкі на інаўгурацыю Пятра Парашэнкі магло адбыцца ў выніку стратэгічнай памылкі ўкраінскага МЗС
З украінцаў у Віцебск маюць прыехаць Матыяс, дуэт «Патап і Наста», сьпявачка Ірына Білык.
У сям’і вядомых апазыцыянэраў Насты і Зьмітра Дашкевіча сёньня нарадзілася першае дзіця.
Сьледчы камітэт ды Міністэрства культуры ня лічаць «Пагоню», якую намаляваў Алесь Пушкін, гісторыка-культурнай каштоўнасьцю.
Колішні жыхар Жодзіна Зьміцер Гуніч апавёў Радыё Свабода, як беларусы на інаўгурацыі Пятра Парашэнкі ў Кіеве сустракалі Аляксандра Лукашэнку бел-чырвона-белымі сьцягамі.
4 чэрвеня аднавілі расьсьледаваньне крымінальнай справы супраць Алеся Малчанава за абразу дзяржаўнай сымболікі.
Дэстабілізацыя сытуацыі ва Ўкраіне, анэксія Расеяй Крыму зьмянілі прыярытэты летняга адпачынку беларусаў, якія цяпер адмаўляюцца ехаць у неспакойны паўвостраў і шукаюць яму альтэрнатыву.
Горадня ў гэтыя выходныя перапоўненая сьвяточнай публікай. У горадзе адбываецца Х фэст нацыянальных культураў.
На Магілёўшчыне моладзь неахвотна ідзе вучыцца на прафэсіі сельскагаспадарчага профілю. Летась шмат навучальных устаноў сутыкнуліся зь недаборам на спэцыяльнасьці, запатрабаваныя аграпрамысловым комплексам.
Гомельскі грамадзкі актывіст Юры Рубцоў выпісаўся з шпіталя, у які трапіў пасьля 30-суткавага арышту і галадоўкі за кратамі.
Лідэр Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук зноў абраны ў адміністрацыйную раду Міжнароднай арганізацыі працы.
Загрузіць яшчэ