25 ліпеня Інтэрпол апублікаваў на сваім сайце інфармацыю пра вышук украінскага палітыка Дзьмітрыя Яраша.
У Магілёве за выяву Пагоні на вопратцы не пусьцілі на матч першынства Беларусі па футболе заўзятара мясцовага клюбу «Дняпро».
Ірыну Моцную зь міліцыі павезьлі ў суд. Яе вінавацяць у перавышэньні службовых паўнамоцтваў, бо яна не аддавала дзяцей.
Урад Беларусі спрасьціў доступ на беларускі рынак для вытворцаў з Украіны. 24 ліпеня прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч падпісаў пастанову № 719, якая здымае абмежаваньні для доступу на беларускі рынак тавараў з краінаў — сябраў Дамовы аб зоне свабоднага гандлю.
Украінскі палітоляг Уладзімер Фясенка лічыць, што Пятро Парашэнка мае ўсе шансы сфармаваць сваю парлямэнцкую большасьць у Вярхоўнай Радзе новага скліканьня.
А палове 11-й у Менску пачалася сустрэча лідэраў беларускай апазыцыі зь літоўскім міністрам замежных спраў Лінасам Лінкявічусам.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі былую выхавацельку дзіцячага дому сямейнага тыпу Ірыну Моцную. На сына надзелі кайданкі.
Апытаньне Свабоды: «Як вы ставіцеся да тых, хто аздабляе свае аўтамабілі расейскай палітычнай сымболікай? Ці пагадзіліся б, каб расейскі сьцяжок ці чорна-жоўтая стужка былі ў вашай машыне? Чаму?».
У адказ на ўвядзеньне Беларусьсю ліцэнзаваньня ўкраінскага піва, кандытарскіх вырабаў і асобных гатункаў макароны Ўкраіна ўвяла 55-адсоткавае мыта на беларускую кандытарскую й малочную прадукцыю. Як паўплывала на ўзаемны гандаль увядзеньне Ўкраінай пошлін на беларускія малочныя прадукты?
Беларусь завяршыла ўнутрыдзяржаўныя працэдуры ў справе ратыфікацыі пагадненьня аб рэадмісіі з Расеяй.
Працаўнікі полацкага «Шкловалакна» скардзяцца на гарачыню ў цэху, а таксама на шкодныя выпарэньні ў паветры. Праверыць скаргі не дае адміністрацыя.
Пра месца камуністычнай партыі ва ўкраінскай палітыцы Радыё Свабода пагутарыла з кіеўскім палітолягам Віктарам Каспруком.
Аляксандар Лукашэнка сваім указам вызначыў, што візы, якія выдаюцца грамадзянам Злучаных Штатаў Амэрыкі для наведваньня Беларусі, будуць каштаваць 160 даляраў.
Старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» асудзіў рашэньне аб роспуску фракцыі камуністаў у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны.
Сьпікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксандар Турчынаў заявіў пра роспуск фракцыі Кампартыі згодна з законам: «Гэта гістарычная падзея, калегі, больш камуністычнай фракцыі ва ўкраінскім парлямэнце ня будзе».
На афіцыйным сайце Віцебскага аблвыканкаму зьявілася паведамленьне, што ў адказ на прапанову шэрагу грамадзянаў у Вушачах будзе ўшанавана памяць Рыгора Барадуліна.
Прарасейскія сэпаратысты, якія, на думку ЗША, зьбілі над Данбасам малайзійскі авіяляйнэр, не маглі зрабіць гэтага без удзелу Расеі, заявілi ў Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША.
Магілёўскі раённы аддзел міліцыі вінаваціць актывіста ў тым, што той парушыў закон «Аб сродках масавай інфармацыі», бо распаўсюджваў друкаваныя выданьні, ня маючы на гэта адпаведнага дакумэнту
Мінула паўгода, як беларус Міхаіл Жызьнеўскі загінуў у Кіеве на рэвалюцыйным Майдане. Як жывецца сям’і гамельчука, які загінуў за свабоду Украіны, як яна ставіцца да цяперашніх падзеяў на Данбасе?
Выхавацелька наважылася паскардзіцца ў адміністрацыю прэзыдэнта на мясцовую ўладу, якая, як заяўляе жанчына, ігнаравала просьбы дапамагчы прытулку ў вырашэньні гаспадарчых праблемаў.
Загрузіць яшчэ