Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шматдзетную маці з Клімавічаў будуць судзіць, бо не аддавала дзяцей


Сямейны дзіцячы прытулак Ірыны Моцнай
Сямейны дзіцячы прытулак Ірыны Моцнай

Ірыну Моцную зь міліцыі павезьлі ў суд. Яе вінавацяць у перавышэньні службовых паўнамоцтваў, бо яна не аддавала дзяцей.

Моцную затрымалі а 5-й раніцы 25 ліпеня. З таго часу і дагэтуль яе трымалі ў пастарунку міліцыі.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміла Натальля Шкадун, шматдзетная маці з Магілёва, якой удалося перагаварыць з Моцнай.

У прытулку сямейнага тыпу, які фармальна лічыцца расфармаваным, застаюцца сямёра прыёмных дзяцей, якія, паводле Ірыны Моцнай, ня хочуць яго пакідаць.

Пра ранішняе затрыманьне Ірыны Моцнай паведамілі яе знаёмыя. Яны кажуць, што супраць аднаго з сыноў міліцыя выкарыстала спэцсродкі — кайданкі. Знаёмцы кажуць, што прыёмныя дзеці, пабачыўшы ў двары прытулку міліцыю, разьбегліся.

Учора Ірына Моцная паведамляла, што да яе прыходзіла цэлая дэлегацыя чыноўнікаў з райсавету і настойліва прасіла прайсьці зь імі ў мясцовую школу на нейкую гутарку. Яна адмовілася ісьці, спаслаўшыся на адсутнасьць тлумачэньня, што павінна адбыцца ў школе.

У аддзеле адукацыі Клімавіцкага райвыканкаму адмаўляюцца камэнтаваць сытуацыю, у якой апынулася Ірына Моцная. Начальніца аддзелу Натальля Глушакова заявіла: «Мы камэнтароў пакуль не даём. Вядзецца праверка». На пытаньне, ці Ірына Моцная затрыманая, быў дадзены адказ, што пра гэта аддзелу не вядома.

У дзіцячым доме сямейнага тыпу ў Клімавічах мелі прытулак сямёра прыёмных дзяцей. Іхную маму-выхавацельку Ірыну Моцную адхілілі ад працы рашэньнем райвыканкаму. Яна лічыць, што звольнена, бо наважылася паскардзіцца ў Адміністрацыю прэзыдэнта на мясцовую ўладу, якая, як заяўляе жанчына, ігнаравала просьбы дапамагчы прытулку ў вырашэньні гаспадарчых праблемаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG