Пра зьмены ў працы Офісу Сьвятланы Ціханоўскай паведаміў яе дыпляматычны дарадца Дзяніс Кучынскі.
У Беларусі вычарпалі квоту, у межах якой можна ўвозіць электрамабілі без аплаты мыта. Цяпер цэны на гэтыя машыны могуць вырасьці. Расказваем, што адбываецца ў Беларусі з аўтамабілямі і якія машыны купляць.
6–7 кастрычніка ў Парыжы прайшла 3-я сустрэча міжпарлямэнцкага Альянсу дэпутацкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь». У ёй узялі ўдзел 14 дэпутацкіх групаў, а таксама палітыкі Францыі і прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі.
Чаму пасьля вызваленьня многія палітвязьні вымушаныя эміграваць зь Беларусі, зь якімі цяжкасьцямі сутыкаюцца за мяжой, як нядобрасумленныя працадаўцы іх падманваюць на грошы. Пагаварылі з сынам Тацяны Канеўскай, заснавальніцы ініцыятывы «Матчын рух 328» Дзьмітрыем.
Цэны на беларускія тавары растуць вельмі істотна і часта на тыя самыя тавары ў Беларусі яны вышэйшыя, чым за мяжой, сьведчыць апытаньне, праведзенае ўладамі.
У сталіцы Францыі 6 кастрычніка распачалася сустрэча сябраў міжпаралямэнцкага Альянсу дэпутацкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь».
Дзяржава спрабуе прадаць Ілаўскі вінны завод за 3,3 мільёна рублёў з жніўня, за час таргоў зьнізілася ўтрая. Расказваем, як гэты завод зьявіўся амаль 200 гадоў таму, як перажыў спробу банкруцтва і чаму ня стаў прыбытковым.
У Дзень настаўніка — моўна-гістарычны тэст пра школьныя словы, шкалярскі жаргон і адукацыйныя рэаліі. Ня вельмі просты, але затое ня надта сур’ёзны — настаўнік мае права на сьвята!
5 кастрычніка ў Беларусі, а 14 кастрычніка ў Польшчы адзначаюць Дзень настаўніка. Выкладчыца матэматыкі зь беларускіх Ляхавічаў Тацяна Крапіневіч ужо месяц працуе ў варшаўскай школе і параўноўвае беларускую і польскую сыстэмы адукацыі.
Падзеі 5 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Як рабіць традыцыйныя беларускія строі і колькі каштуе такая праца. Свабода пагаварыла з майстрыхай Марыяй пра ейную вясельную сукенку, упадабаньні кліентаў і кошт за гадзіну працы.
Прызначаная на панядзелак 6 кастрычніка дэпартацыя Нэлі Ваданосавай з Польшчы ў Літву не адбудзецца. Маці музыкі і вядоўцы Кацярыны Ваданосавай хацелі адправіць у Літву праз тое, што яна ўехала ў Эўразьвяз па літоўскай візе, а падалася на міжнародную ахову ў Польшчы.
Старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Тэодарас Русопуляс у інтэрвію Радыё Свабода згадаў зьняволеных беларускіх журналістаў і выказаў ім словы падтрымкі.
Дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) аб патрэбах беларускай эміграцыі Поль Галь некалькі гадоў займаецца праблемамі беларусаў у выгнаньні. Яму ўдалося шмат зрабіць, каб пра іх пачулі і пачалі рэагаваць. Але праблемы застаюцца.
Расейскія войскі прыцэльна б'юць па энэргетычнай інфраструктуры.
Прайшоў тыдзень пасьля адкрыцьця польскай мяжы. Калі месяц таму ў чарзе ў Берасьці стаялі да 3 тысяч легкавікоў і сотня аўтобусаў, то цяпер сотні машын, аўтобусаў у чарзе няма.
Дакумэнтальны фільм Свабоды пра лёс сям'і Алеся Салагуба, якая паддалася на савецкую прапаганду і пасьля Другой сусьветнай вайны вярнулася ў СССР.
Пра разьмяшчэньне сховішча радыяактыўных адкідаў каля БелАЭС паведаміла арганізацыя былых сілавікоў BelPol. Расказваем, што гэта будзе за аб’ект, якія адкіды там могуць захоўвацца і чым яны небясьпечныя.
Генэральны дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) аб сытуацыі ў Беларусі Рышард Пэтру ў інтэрвію Свабодзе выказаўся пра вызваленьне беларускіх палітвязьняў, параўнаў маштаб рэпрэсіяў у Польшчы часу ваеннага стану і ў цяперашняй Беларусі, ацаніў канфлікт афіцыйнага Менску з Варшавай.
Загрузіць яшчэ