Расьцяжку вывесілі мясцовыя актывісты, якія называюць сябе рухам "Малады Віцебск".
Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі заявіў, што дзясяткі сырыйскіх службовых асоб ня змогуць наведаць летнія Алімпійскія гульні у Лёндане.
28 сакавіка афіцыйнае абвінавачаньне было зачытанае 37 асобам, якіх судзяць за арганізацыю масавых непарадкаў, рабунку і пагромаў у казахскім горадзе Жанаазэн.
Кіраўнік афганскага сэнату абвінаваціў прэзыдэнта Ірана ва ўмяшаньні ў справы яго краіны.
Баўгарскі прэм'ер-міністар Бойка Барысаў абвясьціў у сераду, што яго краіна канчаткова адмовілася ад плянаў пабудовы расейцамі другой атамнай электрастанцыі на рацэ Дунай.
Любое рашэньне Камітэту па дадзенай справе ўрад будзе лічыць несапраўдным
У вёсцы Селішча Драгічынскага раёну на Берасьцейшчыне праходзяць вэтэрынарныя вучэньні на выпадак узьнікненьня афрыканскай чумы сьвіней.
Рэзалюцыя па сытуацыі ў Беларусі, якую 29 сакавіка мае намер прыняць Эўрапарлямэнт, «будзе вельмі крытычная ў дачыненьні да ўладаў Беларусі», заявіў віцэ-прэзыдэнт ЭП, польскі дэпутат Яцэк Пратасевіч.
Магілёўская прадпрымальніца Людміла Крыловіч вінаваць гарвыканкам у парушэньні сваіх правоў. Як яна сьцьвярджае, чыноўнікі не дазволілі ёй скапіяваць матэрыялы справы, распачатай па яе скаргах на дзеяньні акцыянэрнага таварыства «Стрынгаграсэрвіз».
Расея і Эўразьвяз узгаднілі дакумэнт, які прадугледжвае значнае спрашчэньне візавага рэжыму. Адзінай перашкодай для яго падпісаньня застаецца пытаньне аб адмене віз для расійскіх чыноўнікаў.
Сэксуальнае жыцьцё часта, апрача асалоды, мае за сабой шэраг непрыемных наступстваў у выглядзе непажаданай цяжарнасьці і урагенітальных інфэкцый.
Рэдакцыя часопіса «Дзеяслоў» абвясьціла ляўрэатаў сваёй літаратурнай прэміі.
Новапрызначаны амбасадар Казахстану ў Беларусі Ергалі Булегенаў патлумачыў, што беларускія НПЗ уяўляюць для Казахстану цікавасьць, бо маюць высокі ўзровень мадэрнізацыі і прыстасаваныя для глыбокай перапрацоўкі нафты.
На незалежным тэлеканале «Белсат», які вяшчае з Польшчы па-беларуску, паказаны 1-сэрыйны дакумэнтальны фільм пра паэтаў «Беларусь – адзін верш». Яго аўтары — чэскія дакумэнталісты — ўзяліся за стварэньне сэрыяла пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Старонка супрацоўніка Радыё Свабода Сяргея Навумчыка ў сацыяльнай сетцы Facebook была ўзламаная і зьнішчаная.
Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI, які завяршае сёньня трохдзённы візыт на Кубу, сустрэнецца з былым шматгадовым прэзыдэнтам краіны і лідэрам кубінскай рэвалюцыі 1959 году Фідэлем Кастра.
Любоў Кавалёва, маці асуджанага і пакаранага сьмерцю за тэракт у менскім мэтро атрымала «Пасьведчаньне аб сьмерці» сына.
Суд перанесены на 29 сакавіка. Пра гэта паведамілі бацьку Аляксандра Атрошчанкава ў аддзяленьні міліцыі на транспарце.
Актывіст незалежнага прафсаюза работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасьці Канстанцін Локцеў намагаецца праз суд спагнаць з раённай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі кампэнсацыю за, як ён заяўляе, перапрацоўку. Ягоны пазоў 2 красавіка разгледзіць Бабруйскі раённы суд.
Загрузіць яшчэ