Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйная дата расстрэлу Кавалёва — 15 сакавіка


Любоў Кавалёва, маці асуджанага і пакаранага сьмерцю за тэракт у менскім мэтро атрымала «Пасьведчаньне аб сьмерці» сына.

Сваякі дагэтуль ня ведалі, калі сьмяротны прысуд быў выкананы. Маці апошні раз бачыла сына падчас спатканьня 11 сакавіка. І яна не да канца ўпэўнена, што ў пасьведчаньні запісалі сапраўдную дату расстрэлу:

«Супрацоўніца ЗАГСу мяне пазнала, калі я чакала чаргі. Яна мяне паклікала: „Вы па пасьведчаньне?“ І завяла ў кабінэт. Там у кампутары ў яе быў нейкі дакумэнт, зь якога яна ўзяла дату — 15 сакавіка. Яе і ўпісалі ў пасьведчаньне.

Што ж атрымліваецца? Чаму 13 і 14 сакавіка да Ўлада не пускалі адваката? Што ж яны нарабілі? Адвакат мусіў узгадніць з Уладам некаторыя моманты касацыйнай скаргі, якая так і не была пададзена! А 14 сакавіка ўвечары прагучала паведамленьне, што Аляксандар Лукашэнка не памілаваў хлопцаў. 16 прыйшла папера зь Вярхоўнага суду, што прысуд ужо выканалі...»

Атрымаўшы пасьведчаньне пра сьмерць сына, Любоў Кавалёва пайшла ў царкву. У памяць пра сына яна штодня запальвае сьвечкі.





Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG