Пра гэта ў сацыяльных сетках напісала яго маці Валянціна. Паводле інфармацыі Свабоды, афіцыйная прычына сьмерці палітвязьня — удушша.
На поўдзень ад Менску ў Слуцкім раёне каля вёскі Паўлаўка актыўна ідзе будаўніцтва аб’екта, які экспэрты называюць «стратэгічным» у вайсковым пляне для беларускіх ўладаў і нават робяць дапушчэньне, што тут можа быць разьмешчаны расейскі балістычны ракетны комплекс «Арэшнік».
Журналіст Чэскага грамадзкага радыё Ондржэй Соўкуп у праграме «ПіК Свабоды» пракамэнтаваў абставіны выдварэньня з Чэхіі беларускага дыплямата, якога абвінавацілі ў шпіёнскай дзейнасьці.
Паводле інфармацыі Свабоды, ім можа быць Мікалай Дукшта, які паводле чэскіх зьвестак займае ў беларускай амбасадзе ў Празе пасаду дарадцы і займаецца адміністрацыйнымі справамі.
Як паведамілі Свабодзе абазнаныя ў сытуацыі крыніцы, прычынай сьмерці Андрэя Паднябеннага стала ўдушша. Загінулага пахавалі некалькі дзён таму.
Мах — распрацоўка холдынгу VK, гэты мэсэнджар расейскія ўлады хочуць зрабіць нацыянальным і замяніць папулярныя WatsApp і Telegram. Чаму гэтым мэсэнджарам пачалі карыстацца беларусы і ў чым небясьпека. Расказваем.
У апэратыўным камандаваньні Паветраных сіл Украіны паведамілі пра чарговы удар Расеі па ўкраінскіх гарадах.
5 гадоў таму ў цэнтры Менску затрымалі Марыю Калесьнікаву, кіраўніцу перадвыбарчага штабу Віктара Бабарыкі, сябру Каардынацыйнай рады.
Падзеі 7 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Паразмаўлялі з бацькамі беларускіх школьнікаў і настаўніцай пра тое, як забарона на мабільнікі адаб’ецца на вучнях і іхным жаданьні вучыцца.
Прэзэнтацыя новага выданьня кнігі Сяргея Дубаўца «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду» адбылася 5 верасьня ў Вільні. Таксама сябры былой «Майстроўні» Сяргей Дубавец, Вінцук Вячорка і Сяргей Харэўскі абмеркавалі, чаму цяпер не ўдаецца тое, што атрымлівалася ў 80-х гадах і ці будзе іх вяртаньне.
Яўгену крыху больш за 20. Яшчэ нядаўна ён зарабляў 6 тысяч эўра ў месяц на караблі, а апошнія паўтара году ратуе і страчвае людзей на вайне.
Актывістка Тацяна Хоміч, сястра палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай, і праваабарончыя ініцыятывы падрыхтавалі зварот да беларускіх дэмакратычных сілаў, уладаў Беларусі і міжнароднай супольнасьці, які яны назвалі маніфэстам «Час вызваленьня — цяпер».
Тыдзень беларускай культуры праходзіць з 1 па 7 верасьня ў віленскім Беларускім доме — у Цэнтры беларускай супольнасьці і культуры, дзе таксама працуе Беларускі музэй імя Івана Луцкевіча.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода абвяшчае аб пачатку прыёму заявак на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гавэла на 2026 год.
У Кіеве затрымалі грамадзяніна Беларусі паводле падазрэньня ў незаконным набыцьці і захоўваньні з мэтай далейшага продажу 2 кіляграмаў 44 грамаў асабліва небясьпечнага псыхатропнага рэчыва PVP.
Украінскія OSINT-расьсьледнікі паведамілі, што расейскія войскі правялі найбольш маштабную перагрупоўку сваіх сіл з часоў наступу на Кіеў у 2022 годзе.
Адвакату Максіму Знаку, які быў сябрам Каардынацыйнай рады, 4 верасьня споўнілася 44 гады. Пяты раз Максім Знак сустракае дзень народзінаў у зьняволеньні.
У шклоўскай калёніі памёр актывіст зь Ліды, палітвязень Вітольд Ашурак.
Загрузіць яшчэ