4 ліпеня ў Магілёве камунальныя службы выканалі пастанову гарвыканкаму па зносе агароджы ля дома пастара царквы хрысьціян веры эвангельскай Віталя Радчанкі. Такім чынам улада разьвязала трохгадовую спрэчку з шматдзетнай сям’ёй сьвятара за дзялянку зямлі, якую, як заяўляюць чыноўнікі, Радчанка займеў незаконна. Сёньня баранілі агароджу і зямлю дзеці сьвятара і ягоная жонка. Сам Радчанка цяжка хворы і цяпер у шпіталі.