Гомельшчыну з двухдзённым візытам наведваюць кіраўнікі місій адзінаццаці краін Эўразьвязу, Злучаных Штатаў Амерыкі, а таксама прадстаўнік Швэйцарыі.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў у Астане, што дакумэнты па стварэньні Эўразійскага эканамічнага саюзу будуць падрыхтаваныя ў загадзя ўзгоднены тэрмін.
Прэзыдэнцкая ініцыятыва па ўвядзеньні 100-даляравай пошліны на выезд зь Беларусі ўсхвалявала як экспэртаў, так і простых грамадзянаў.
У Бабруйску дзесяць сяброў Свабоднага прафсаюзу Беларускага судзяцца з адміністрацыяй заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў.
У штаб-кватэры Партыі БНФ (Менск, Чарнышэўскага, 3) працуе выстава «БНФ: нашыя першыя 25 гадоў», прысьвечаная 25-й гадавіне заснаваньня аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту.
Дату разгляду прызначылі тэрмінова. Яшчэ ўчора ў Віцебскім абласным судзе казалі, што ў іх няма дакумэнтаў.
Рассельгаснагляд працягвае бракаваць беларускую мясную прадукцыю. Як рэагуюць на прэтэнзіі беларускія перапрацоўчыя прадпрыемствы?
У сталіцы леташніх «Дажынак», якія праходзілі на Магілёўшчыне ў райцэнтры Горкі, дагэтуль не запрацаваў моладзевы культурна-забаўляльны цэнтар.
Генэральны сакратарыят Інтэрпола абверг заявы афіцыйнага Менску пра тое, што расейскі сэнатар і бізнэсовец Сулейман Керымаў абвешчаны ў міжнародны вышук.
10 верасьня — Усясьветны дзень прадухіленьня самагубстваў. Беларусь займае 6-тае месца ў сьвеце, з паказальнікам 23 сьмерцяў на 1000 чалавек насельніцтва.
«Беларуская мова — гэта нешта чароўнае: „рэстаран“. Нібыта пісьмовасьць прыдумалі хачыкі, якія аб’ядналіся з падонкамі», — пісаў Навальны ў 2008-м.
Віцебскі грамадзкі актывіст Сяргей Рыжоў перадаў «Свабодзе» запіс размовы зь Ігарам Пасновым, якога трымаюць у віцебскай вар’ятні.
Сулейман Керымаў хоча прадаць свой пакет на траціну даражэй за рынкавую цану.
«Голая праўда» пра тое, чаму беларусы больш шчасьлівыя за расейцаў?
Яму заціскаюць нос, каб ён быў вымушаны адкрыць рот, і мэдыкі змаглі змусіць яго праглынуць лекі — кажа віцебскі актывіст Сяргей Рыжоў.
Спэктакль Купалаўскага тэатру паводле п’есы «Пінская шляхта» атрымаў Дзяржаўную прэмію за мінулы год у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры.
Цыганскія сем’і змушаны шукаць сабе прытулку па ўсёй Гомельшчыне. Некаторыя зь іх наважаны ставіць на месцы разбураных сялібаў цыганскія шатры.
На Крапівенскім полі, дзе 8 верасьня 1514 году адбылася гістарычная бітва пад Воршай, штогод зьбіраюцца тыя, хто памятае пра гэтую дату.
«Гэта афіцыйны адказ уладаў на «Жыве Беларусь!» — камэнтуе Курэйчык. А прадусар просіць не палітызаваць праект і кажа, што Плошча — толькі адзін з фрагмэнтаў.
Шосты раз у горадзе праводзіцца міжнародны фэст сярэднявечнай культуры «Наваградзкі замак-2013».
Загрузіць яшчэ