У Воршы прайшоў першы пікет па зборы подпісаў. Яго правялі мясцовыя актывісты кампаніі «Гавары праўду», якія вырашылі балятавацца ў мясцовыя саветы. Наведнікаў зь ліку гараджан было нямала, але ўсе яны цьвердзяць, што на выбары ня пойдуць.
Цыганская грамада імкнецца абараніць шматдзетную маці-цыганку зь вёскі Прыбар Гомельскага раёну Любоў Макараву, у якой улады хочуць адабраць дваіх меншых дзяцей-школьнікаў. У абарону выступілі і некаторыя грамадзкія актывісты абласнога цэнтру.
5 лютага адкрылася ХХІ Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. З 600 прадстаўнікоў 26 краінаў сьвету толькі 3 стэнды беларускіх незалежных выдаўцоў
Адведваць Юрыя Іванавіча, акрамя журналіста і валянтэркі адной з дабрачынных арганізацыяў Магілёва, якая носіць яму ежу, больш ніхто не прыходзіць
4 лютага ў Магілёве шасьцёра актывістаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» правялі пікет па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў.
Беларускія ўлады праігнаравалі ўсе звароты жыхароў Сьветлагорску супраць будаўніцтва ў горадзе заводу сульфатнай беленай цэлюлёзы з прымяненьнем дыяксіду хлёру. Адхілілі прэтэнзіі сьветлагорцаў да новага хімічнага прадпрыемства й суды: спачатку раённы, а днямі — і Гомельскі абласны.
Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся на ўрачыстасьці да ўгодкаў нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі на яго радзіме ў Косаве на Берасьцейшчыне.
75-гадовы магілёўскі бомж Юры перажыў сёлетнія лютыя маразы ў бэтонным вадасьцёку. Ён ужо быў героем сюжэтаў «Свабоды». Пасьля аднаго зь іх ранейшае жытло Юрыя Іванавіча ў цеплатрасе заварылі жалезнымі трубамі.
Бясплатная мэдыцына ў Беларусі дорага каштуе.
Муштары Мубаракшоева, нявестка амбасадара Таджыкістана ў Беларусі, просіць гарадзкі суд Душанбэ перагледзець яе крымінальную справу.
1 лютага кампанія «Гавары праўду» зладзіла ў Гомелі на Прывакзальнай плошчы пікет у падтрымку сваіх вылучэнцаў кандыдатамі ў мясцовыя саветы.
Вуліцы імя ўраджэнца Шклоўшчыны Міхася Зарэцкага ў мястэчку няма. А чыноўнікі прапануюць назваць новыя вуліцы Радужнай, Зацішнай, Дачнай і Сасновай.
У Беларусь прыйшоў сэзонны ўздым вострых рэсьпіраторных вірусных інфэкцыяў ды грыпу. Паколькі сядзельцы пэнітэнцыярных установаў традыцыйна належаць да адной з асноўных групаў рызыкі, сёньня мы спынімся на гэтай тэме больш падрабязна.
250 мільёнаў рублёў абяцае выплаціць жыхар Бабруйску Вячаслаў Шэлег за зьвесткі, якія дапамогуць выкрыць злачынцаў, што напалі на ягоную дачку Натальлю.
Анэстэзіёляга «Экамэдсэрвіса» Аляксандра Шурава пакаралі 4 гадамі калёніі-пасяленьня. Інжынэра мэдычнага цэнтру Вадзіма Ліхуту — 3 гадамі калёніі-пасяленьня. Былую гендырэктару Галіну Валжанкіну — 2 гадамі абмежаваньня волі.
Узброеныя сілы Ўкраіны заклікалі прэзыдэнта Віктара Януковіча прыняць неадкладныя меры па стабілізацыі сытуацыі ў краіне.
Загрузіць яшчэ