Падатковая служба Латвіі паведаміла, што з 16 ліпеня забаронены праезд асобам з зарэгістраванымі ў Рэспубліцы Беларусь транспартнымі сродкамі — легкавымі аўтамабілямі.
Мінулай ноччу ў Мазыры з дапамогай электрагенэратараў пачалі падаваць ваду, паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту.
З 1 студзеня 2022 году па 30 красавіка 2024 году празь Беларусь у Нямеччыну нелегальна трапіў 22 021 мігрант.
12 і 13 ліпеня ў вадаёмах Беларусі загінула сем чалавек, паведамляе ў апэратыўных зводках Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.
Стыхія, якая абрынулася на розныя рэгіёны Беларусі напярэдадні, прывяла да некалькіх сьмерцяў і раненьняў людзей.
У Беларусі працягвае ўзмацняцца сьпёка. Мінулым днём, 12 ліпеня, максымальная тэмпэратура пераадолела 35-градусную адзнаку.
Аб неабходнасьці тэрміновага прыняцьця «усёабдымнай стратэгіі» Эўразьвязу па Беларусі, якая ўключае дарожную мапу дэмакратычных рэформ, заявіла дэпутатка Бундэстага Аніко Глагоўскі-Мэртэн са Свабоднай дэмакратычнай партыі, што ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыю.
На 13 ліпеня найвышэйшы ўзровень небясьпекі — чырвоны — абвешчаны ў Менску і чатырох з шасьці абласьцей Беларусі, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сытуацыях са спасылкай на Белгідрамет.
З заклікам захаваць «Белсат» і яго праекты «ў рамках аднаго тэлеканалу на чале з Аляксеем Дзікавіцкім», а таксама распачаць «шчыры і адкрыты дыялёг» адносна ўнутраных зьменаў на канале яго супрацоўнікі зьвярнуліся да кіраўніцтва Польшчы і тэлевяшчальнай кампаніі TVP.
Паводле зьвестак праваабарончай арганізацыі Lawtrend, на 12 ліпеня ўлады Беларусі зьліквідавалі ня менш як 1665 некамэрцыйных арганізацый.
Адным з доўгатэрміновых наступстваў камуністычнай эпохі ў Беларусі стала антызаходняя палітыка, – заявіла Сьвятлана Ціханоўская.
38 краін – удзельніц Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) зноў запусьцілі ў дачыненьні да Беларусі Венскі мэханізм.
Спажывецкія цэны ў чэрвені 2024 году ў Беларусі вырасьлі на 0,6%, сьведчаць зьвесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Працягнуць падтрымку «ўнікальнага тэлеканала „Белсат“» і захаваць яго незалежнасьць заклікала Сьвятлана Ціханоўская міністра замежных справаў Польшчы Радослава Сікорскага падчас сустрэчы на палях саміту NATO ў Вашынгтоне.
Празь некалькі дзён у Беларусі чакаецца рэкордная ў гэтым дзесяцігодзьдзі спёка.
У Эўразійскім эканамічным саюзе толькі ў Беларусі і Казахстане з пачатку году вырасла беспрацоўе, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак Эўразійскай эканамічнай камісіі.
На 1 ліпеня ў Літве жылі 62 535 грамадзян Беларусі, паведамляе Дэпартамэнт міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы.
Трэці сэктар Беларусі ў 2023 годзе заставаўся слабаўстойлівым, зафіксаваныя пагаршэньні, улады працягвалі ліквідацыю грамадзкіх аб'яднаньняў.
Пералік жыльля, уладальнікі якога абавязаны паведамляць міліцыі аб замежных пастаяльцах, удакладнены пастановай Савету Міністраў Беларусі № 476 ад 5 ліпеня.
Загрузіць яшчэ