Пры крушэньні вайсковага гелікоптэра Мі-24 у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (ДРК) 30 кастрычніка загінулі двое грамадзян Беларусі, а не адзін, як паведамлялася раней.
Першы стрым пасьля вызваленьня з калёніі правёў 31 кастрычніка экс-кандыдат у прэзыдэнты, былы кіраўнік грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў. Выбары ў Беларусі пры Аляксандру Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Швайцарыя далучылася да санкцыяў ЭЗ супраць Беларусі, уведзеных у чэрвені 2024 году, і ўвяла новыя абмежаваньні на нацыянальным узроўні.
За тры дні да заканчэньня кастрычнік стаў рэкордным у 2024 годзе месяцам па колькасьці нелегалаў, якія спрабавалі трапіць у Літву зь беларускай тэрыторыі, піша агенцтва «Позірк».
Удзельная вага стратных арганізацыяў ва ўсіх абласьцях Беларусі перавысіла 10%.
На 1 кастрычніка 2024 году ў гадавым выражэньні колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў зьменшылася ва ўсіх рэгіёнах Беларусі і ў Менску, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак Белстату.
Польшча мае намер дамагацца ўвядзеньня Эўразьвязам 30-працэнтных мытаў на імпарт угнаеньняў зь Беларусі і Расеі.
Па стане на 10:00 28 кастрычніка выезду ў бок Польшчы праз пункт пропуску Тарэспаль (зь беларускага боку Берасьце) чакала 1305 легкавых аўтамабіляў.
Латвійскі журналіст Юры Аляксееў, які прытрымліваецца прарасейскіх поглядаў, уцёк з Рыгі ў Беларусь.
Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы «рашуча адпрэчыла» абвінавачваньні ў сьмерці мігранта, знойдзенага 22 кастрычніка ў памежным Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці.
Шэраг банкаў, якія працуюць у Беларусі, зьмянілі некаторыя правілы і прадставілі новыя магчымасьці для кліентаў, сьведчыць праведзены «Позіркам» маніторынг іх паведамленьняў.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі 24 кастрычніка ўключыў у сьпіс «тэрарыстаў» 24 чалавекі.
Кіраўнік МУС Іван Кубракоў сёньня на пасяджэньні калегіі ведамства абвясьціў, што «ўжо зь лістапада наступіць актыўная фаза правядзеньня вучэньняў і трэніровак».
З прычыны масавых рэпрэсій, абмежаваньняў на ўдзел грамадзян у палітычных працэсах, задушэньня незалежных СМІ і маштабных парушэньняў правоў чалавека «ўмовы для правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі адсутнічаюць».
Трэнэрку беларускіх фігурыстаў Тацяну Бяляеву не ўпусьцілі на тэрыторыю Расеі. Гэта адбылося ў маскоўскім аэрапорце Шарамецьева, куды каманда прыбыла зь Менску для перасадкі на рэйс у Магнітагорск, паведамляе выданьне «Спорт-экспрэс».
Загадчык нэўралягічнага аддзяленьня для інсультных хворых Менскага навукова-практычнага цэнтру хірургіі, транспланталёгіі і гематалёгіі Яраслаў Жалнеркевіч заявіў, што ў Беларусі высокая захворвальнасьць на інсульт.
Памяць аб жніўні 2020 году «будзе захоўваць годнасьць беларусаў вельмі доўга», сказала ляўрэтка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч.
Суд так званай «ДНР» завочна асудзіў на 14 гадоў пазбаўленьня волі добраахвотніка палка імя Кастуся Каліноўскага, 21-гадовага грамадзяніна Беларусі Аляксандра Думбляўскаса.
З пачатку году на мяжы з Беларусьсю раненьні атрымалі 63 польскія вайскоўцы, паведаміла сёньня Gazeta Wyborcza з спасылкай на намесьніка міністра нацыянальнай абароны Польшчы Паўла Бэйду.
У Менску з падачы Грамадзкай рады па маральнасьці адмянілі спэктакль «Каханкі майго мужа», паведаміў сустаршыня рады, кіраўнік Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы мітрапаліт Веньямін на прэсавай канфэрэнцыі 21 кастрычніка.
Загрузіць яшчэ