Без сьвятла былі шпіталь і іншыя сацыяльныя аб’екты.
Прадстаўнік аб’яднання BelPol, былы палітвязень Аляксандар Кабанаў выйшаў са складу Каардынацыйнай рады (КР).
Беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага (ПКК), які ваюе на баку Украіны, уключаны ў Расеі ў пералік «арганізацый і фізычных асобаў, у дачыненьні да якіх ёсьць зьвесткі аб іх датычнасьці да экстрэмісцкай дзейнасьці альбо тэрарызму».
Больш за 20 фактаў занятку прадпрымальніцкай дзейнасьцю «асобамі, для якіх гэта забаронена ў сувязі з займанай пасадай», выявіла Генэральная пракуратура ў сыстэме дзяржпрадпрыемства.
Работнікам Міністэрства па надзвычайных сытуацыях нададзеныя правы, якія ўрад вызначыў для ваенізаванай аховы.
Вярхоўны суд 17 кастрычніка прызнаў вінаватым памерлага камандзіра першай роты 118-га батальёна ахоўнай паліцыі Восіпа Віньніцкага, паведамляе Генэральная пракуратура Беларусі.
Другі раз за раніцу 10 кастрычніка ў Менску назіраюцца перабоі падачы электраэнэргіі для тралейбусаў.
Адкрыцьцё цалкам закрытай перад вучэньнямі «Захад-2025» мяжы ў Польшчы называюць умоўным і намякаюць, што могуць закрыць яе зноў, калі не дачакаюцца ад уладаў Беларусі крокаў насустрач, піша ўплывовая польская газэта.
«Да прыняцьця далейшых рашэньняў» падоўжана закрыцьцё паветранай прасторы Латвіі каля межаў зь Беларусьсю і Расеяй у цёмную пару содняў.
На 80,1% — з 347 да 625 — вырасла колькасьць спроб незаконна трапіць зь беларускай тэрыторыі ў ЭЗ за пяць дзён кастрычніка гэтага года ў параўнаньні зь першай пяцідзёнкай кастрычніка 2024 года.
Сёньня адбыўся візыт у Беларусі султана Аману Хайсама бэн Тарэка Аль Саіда, прайшлі яго перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Крытычная сытуацыя з правамі чалавека захоўваецца, гаворыцца ў справаздачы праваабарончага цэнтру «Вясна» за верасень 2025 года.
Паводле зьвестак Нацыянальнага цэнтру кіраваньня крызісамі, у ноч на суботу 25 мэтэаралягічных балёнаў, якія звычайна выкарыстоўваюць кантрабандысты, парушылі паветраную прастору Літвы.
Падзяку за «канструктыўны дыялёг і супрацу» выказала лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская па выніках сустрэчы з прэзыдэнтам Сэрбіі Аляксандрам Вучычам на палях саміту Эўрапейскай палітычнай супольнасьці (ЭПС) у Капэнгагене (Данія).
За прыцягненьне ў Беларусь працоўных мігрантаў чарговым разам выступіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 4 кастрычніка Петрыкаўскі раён (Гомельская вобласьць).
Падчас саміту Эўрапейскай палітычнай супольнасьці (ЭПС) у Капэнгагене (Данія) лідэрка беларускіх дэмакратычных сілаў Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Армэніі Ніколам Пашыньянам, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Берасьцейскія памежнікі ў Камянецкім раёне 2 кастрычніка знайшлі труп «дзеўчыны афрыканскай зьнешнасьці» «у непасрэднай блізкасьці ад польскага плота», паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту.
Супрацоўнікі паліцыі польскага горада Закапанэ затрымалі беларуса і паляка, якія, як сьцьвярджаецца, выкралі 24-гадовага жыхара Лодзінскага ваяводзтва і трымалі яго ў закладніках.
Улады Ленінградзкай вобласьці (Расея) і Беларусі дамовіліся аб стварэньні «сталай праграмы рэабілітацыі байцоў спэцыяльнай ваеннай апэрацыі».
У Беларусь паступіла кітайская вакцына Cecolin (Цэкалін) от вірусу папіломы чалавека (ВПЧ-інфэкцыя).
Загрузіць яшчэ