Амэрыканскі даляр працягвае свой рост адносна беларускага рубля.
Намесьнік старшыні Аб'яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва (НАК) Павал Латушка лічыць памылковай думку, што ўзмацненьне жорсткасьці санкцый з боку Захаду супраць афіцыйнага Менску «можа штурхнуць Лукашэнку да поўнамаштабнай вайны» з Украінай.
Улады змусілі гаспадара крамы нацыянальнай сымболікі «Росквіт» з Баранавічаў Юрыя Казакевіча зьехаць зь Беларусі, цяпер ён у бясьпецы. Пра гэта Казакевіч расказаў BPN.
Сфэра аховы здароўя Беларусі пацярпела ад рэпрэсій і страціла значную колькасьць прафэсіяналаў, што нэгатыўна адаб’ецца на працы галіны ў 2023 годзе, заявіў BPN прадстаўнік ініцыятывы «Белыя халаты», які ў інтарэсах бясьпекі пажадаў застацца ананімным.
Абсалютны рэкорд студзеня перавышаны на 4,5 градуса.
23-гадовы жыхар Жлобіна (Гомельская вобласьць) з разумовым разладам Дзьмітры Гопта выйшаў на волю з папраўчай калёніі № 3 у Віцебскім раёне, паведаміла 31 сьнежня праваабарончая ініцыятыва Dissidentby.
У сьнежні беларускія суды прынялі ня менш за 38 рашэньняў аб прызнаньні той або іншай інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», у выніку чаго адпаведны сьпіс на сайце Міністэрства інфармацыі павялічыўся на 65 пазыцый, сьведчыць праведзены BPN аналіз.
Міністэрства юстыцыі 30 сьнежня паведаміла аб пазбаўленьні ліцэнзій 10 адвакатаў.
Францыя зноў асудзіла расейскі напад на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі.
30 сьнежня — 500-ы дзень утрыманьня пад вартай дырэктаркі – галоўнай рэдактаркі інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірыны Леўшынай і былога дырэктара Дзьмітрыя Наважылава.
Заснавальнік BySol Андрэй Стрыжак у інтэрвію падвёў вынікі працы за 2022 год, расказаў пра зьмены ў камандзе і вызначыў галоўны напрамак дзейнасьці фонду сёньня.
Беларускі памежны нарад ноччу 27 сьнежня знайшоў труп грамадзянкі Сырыі недалёка ад плоту, узьведзенага Польшчай на мяжы.
З масавым прыходам расейскага турыста зьмяніўся і яго сярэднестатыстычны партрэт. Цяпер ён убачыў сьвет, пры грашах і патрабуе адпаведнага ўзроўню сэрвісу, заявілі прадстаўнікі турыстычнай галіны Беларусі на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.
Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 18 чалавек, зараз іх у Беларусі 1.456, што зьяўляецца новы антырэкордам.
За 11 месяцаў 2022 году сілавікі спынілі 26 каналаў пастаўкі наркатычных сродкаў з-за мяжы.
Міжнародная канфэдэрацыя прафсаюзаў (ITUC), сябрам якой зьяўляецца зьліквідаваны Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), асудзіла вынясеньне прысуду кіраўніцтву БКДП.
Афіцыйныя беларускія ўлады ведаюць, што вызваленьне палітвязьняў і спыненьне саўдзелу ў вайне супраць Украіны можа спыніць увядзеньне санкцый і «нават, магчыма, здыме некаторыя дзейныя», гаворыцца ў заяве дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай.
За мінулыя суткі краіны Эўрапейскага Зьвязу не дазволілі нелегальна прабрацца 143 мігрантам з тэрыторыі Беларусі (днём раней — 97).
У вечар Божага Нараджэньня, «калі сем’і зьбіраюцца за адным сталом», «мы зноў, як у дзяцінстве верым у цуды», адзначыла дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская ў віншаваньні да ўсіх беларусаў, якія адзначаюць гэтае сьвята 25 сьнежня.
Паводле інфармацыі Human Constanta, Лойку перавялі ў менскі сьледчы ізалятар № 1.
Загрузіць яшчэ