Навошта Лукашэнку спатрэбілася адраджаць савецкі «Знак якасьці» і абвяшчаць наступны год «Годам якасьці».
«Ліміт рэвалюцый у нас вычарпаны», — сьцьвярджаюць Лукашэнка і Пуцін. Хоць ніякіх лімітаў на рэвалюцыі ніводнаму дыктатару ў гісторыі вызначыць яшчэ не ўдавалася.
Масавае вяртаньне палітэмігрантаў магчымае пераважна ў першыя гады пасьля іхнага вымушанага выгнаньня. Чым далей, тым гэтае вяртаньне становіцца ўсё больш праблематычным і малаверагодным.
Час ад часу Лукашэнка нечакана згадвае аб магчымасьці ўсталяваньня ў Беларусі прыжыцьцёвых помнікаў. Дакладней, катэгарычна асуджае тых, хто такіх помнікаў патрабуе ці прапануе ўзводзіць.
Наколькі Лукашэнку самога задавальняе той рэжым жорсткай дыктатуры і татальнага страху (і зьвязаных з гэтым міжнароднай ізаляцыі і санкцый), які ўсталяваны ў краіне пасьля 2020–2021? Ці здольны ён зьмяніцца і хаця б часткова вярнуцца назад — з татальнай дыктатуры ў звыклы для яго аўтарытарызм?
Наколькі бясьпечна цяпер Лукашэнку лятаць за межы Беларусі? І ці толькі ў накладзеных Захадам санкцыях прычына таго, што колькасьць і кірункі ягоных міжнародных візытаў апошнім часам значна скараціліся?
Ці нагнаў Пуцін Лукашэнку размахам палітычных рэпрэсіяў? Некаторыя мяркуюць: пасьля таго, як у Расеі вынесьлі «сталінскія тэрміны» апазыцыянэрам, колішняя розьніца зьнівэлявалася.
Каму і для чаго патрэбна тое, што адбываецца сёньня з палітвязьнямі ў беларускіх турмах, сьледчых ізалятарах і калёніях?
Дыктатары часта сутыкаюцца са здрадай вайскоўцаў — асабліва тых, якія ўвабраліся ў сілу, здабылі славу на ратным полі, а зь ёй — грамадзкую вядомасьць, палітычную вагу і пэўную папулярнасьць.
Зьвесткі, якія фрагмэнтарна, урыўкамі даходзяць ад палітвязьняў зь беларускіх турмаў і калёній, усё больш трывожаць і непакояць.
Немалая праблема для сёньняшніх Лукашэнкавых сілавікоў — тое, што рэальных апазыцыянэраў і ворагаў рэжыму знайсьці цяпер на тэрыторыі Беларусі надзвычай складана: іх на свабодзе фактычна не засталося.
Рэаліі жыцьця тысяч беларускіх сем’яў сёньня — трывога за блізкіх, якія невядома за што апынуліся ў турмах і вымушаным выгнаньні.
Крывавыя жорны жорсткіх палітычных рэпрэсій у Беларусі працягваюць круціцца, і ўжо нават не зусім зразумела — ці сам Лукашэнка працягвае іх прысьпешваць, ці Масква і ягонае атачэньне не дазваляюць іх спыніць ці хоць бы замарудзіць.
Калі ядзерныя ракеты ў ахопленай смутай Расеі распаўзуцца, гэта было б нашмат большым галаўным болем, чым захаваньне Расеі адзінай — няхай несвабоднай, таталітарнай, але з адзіным цэнтрам кіраваньня, зь якім можна дамовіцца пра галоўнае для Захаду пытаньне — ядзерную зброю.
У вайны шмат праўдаў і шмат крыўдаў. Ня толькі ў гэтай, украінска-расейскай, унутры якой (ці побач зь якой) усе мы жывём ужо амаль год. Увогуле ў вайны.
Намаганьні рэжыму, які спрабуе схіліць частку палітэмігрантаў да вяртаньня на радзіму, ня будуць зусім бясплённымі.
2023 год у Беларусі пачынаецца з гучных палітычных судовых працэсаў (у тым ліку завочных), новых масавых затрыманьняў і арыштаў, росту колькасьці палітвязьняў. Змрок рэпрэсій згушчаецца, і нішто не паказвае на хуткае сьвітаньне.
Яшчэ адзін Новы год за кратамі. Для некаторых — ужо трэці ў сьмярдзючых Лукашэнкавых засьценках. Ноч, якая апусьцілася на Беларусь у 2020-м, працягваецца, і золаку не відаць.
Якая будучыня чакае дыктатуру Лукашэнкі ў выпадку перамогі Ўкраіны?
Лукашэнка, відавочна, загадзя ведаў пра блізкую вайну — і менавіта ў той момант, калі пра гэта даведаўся, аднавіў палітычныя рэпрэсіі, якія да пачатку 2021-га спакваля прыціхлі, быў спадзеў на чарговае зьмякчэньне рэжыму.
Загрузіць яшчэ