Здараецца, што ўцякаюць ня толькі ад дыктатарскіх рэжымаў у пошуках свабоды, але і ў адваротным кірунку.
Ня толькі арыштаваць палітычных апанэнтаў ці выціснуць за мяжу, але і адабраць маёмасьць, пазбавіць жытла на радзіме — такую форму помсты і застрашваньня былых і патэнцыйных пратэстоўцаў улада ўжо даўно не хавае.
У любой вайне непазьбежна надыходзіць момант, калі ворагам даводзіцца сесьці за стол перамоваў. Выглядае на тое, што такі момант набліжаецца і ў расейска-ўкраінскім канфлікце.
Нечакана для многіх Лукашэнка пачаў хваліцца ўласнымі посьпехамі і дасягненьнямі і падсумоўваць зробленае за тры дзесяцігодзьдзі пры ўладзе. Раней гэта не было яму ўласьціва. Што адбываецца?
Палітвязьняў у Беларусі магло быць не паўтары тысячы, а дзясяткі і нават сотні тысяч чалавек — калі б рэжым наважыўся перакрыць выезд за мяжу і спыніць уцёкі ўсіх палітычна нядобранадзейных. Аднак быў выбраны іншы сцэнар палітычных рэпрэсій. Чаму?
Спроба апраўдаць аўтарытарны лад і незьмяняльнасьць асабістай улады з дапамогай маштабных зьездаў ці сходаў паслухмяных бязмоўных падначаленых — адзін з атрыбутаў дыктатур мінулага стагодзьдзя.
Чым часьцей і катэгарычней Пуцін і Лукашэнка паўтараюць, што не зьбіраюцца нападаць на краіны NATO, тым меней даверу гэтым запэўніваньням.
Спачатку — узброены захоп і анэксія, потым — татальная русыфікацыя ўсіх сфэраў жыцьця, зьнішчэньне ўсіх нацыянальных адметнасьцяў. Тое, што адбываецца на Данбасе і на іншых акупаваных тэрыторыях Украіны, магло і можа адбыцца і ў Беларусі.
Тое, што падчас вайны часам агучваюцца апакаліптычныя сцэнары і алярмісцкія прагнозы, найчасьцей мае на мэце запалохаць праціўніка, зрабіць яго больш згаворлівым, схіліць да саступак.
Рэжым Пуціна пасьля «ашаламляльных» вынікаў выбараў выглядае як ніколі трывалым і ўстойлівым. І на гэтым тле пагрозы для беларускай незалежнасьці, пра якія было столькі размоў на працягу апошніх гадоў, нібыта блякнуць, успрымаюцца перабольшанымі. Ці так гэта ў сапраўднасьці?
Дзеля чаго Пуцін яшчэ да вайны прымусіў Лукашэнку пачаць дрэйф у бок таталітарызму і чаму перамены ў Беларусі і Расеі непазьбежныя.
Чым можа быць заклапочаны дыктатар на схіле веку, пасьля 30 гадоў аднаасобнай улады, усьведамляючы, што адведзены яму гісторыяй час няўмольна скарачаецца і набліжаецца да фіналу?
Бывалі часы, калі Масква мірна вяртала чужыя землі. Так здарылася сто гадоў таму, 3 сакавіка 1924 году, калі беларусы без вайны больш як удвая павялічылі тэрыторыю рэспублікі.
Заканчэньне расейска-ўкраінскай вайны можа быць значна бліжэйшым і хутчэйшым, чым сёньня многім здаецца.
Будучыня беларускай незалежнасьці такая ж няпэўная, як і зыход расейска-ўкраінскай вайны. Ці захаваецца Беларусь як сувэрэнная дзяржава, калі Кіеву ня ўдасца перамагчы ў супрацьстаяньні з Масквой?
Чаму многія абставіны і ўмовы выбарчай кампаніі, якая адбываецца цяпер у Беларусі, сьведчаць пра страх і няўпэўненасьць рэжыму ва ўласнай будучыні.
Лукашэнка рыхтуецца часткова падзяліцца ўладай дзеля таго, каб у Беларусі нават пасьля ягонага сыходу не было сапраўдных дэмакратычных выбараў.
Той, хто стварае палітычны рэжым, які грунтуецца на крывадушнасьці і хлусьні, урэшце сам становіцца ахвярай лісьлівасьці і няпраўды ўласных чыноўнікаў.
Сто гадоў бязь Леніна. Ці варта беларусам быць удзячнымі правадыру бальшавіцкай рэвалюцыі.
Ці магчыма выйграць вайну (нават справядлівую, абарончую), калі няма ўсенароднага ўздыму і татальнай канцэнтрацыі высілкаў грамадзтва і дзяржавы.
Загрузіць яшчэ