Папярэдзіўшы пра магчымае адключэньне газу Ўкраіне, расейскі “Газпром” пакуль не зьбіраецца павялічваць пастаўкі газу ў Эўропу празь Беларусь.
Прадпрымальнікі заявілі пра кансалідаваную пазыцыю адносна мітынгу 18 лютага, які плянуецца правесьці на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
Прадпрымальнікі выказваюцца за тое, каб правесьці мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 18 лютага.
Пад час паседжаньня аргкамітэту грамадзкай камісіі “Свабоду Андрэю Кіму! Свабоду прадпрымальніцтву!” была падтрымана ініцыятыва праваабаронцы Ігара Рынкевіча аб паруцы адносна актывіста, якога цяпер трымаюць у сьледчым ізалятары.
Сёньня ў Менгарвыканкам пададзена заяўка на правядзеньне мітынгу і шэсьця 25 сакавіка. У сядзібе БНФ адбылася прэс-канфэрэнцыя сяброў аргкамітэту
Сёньня ў Менску ў сядзібе БНФ адбылася прэзэнтацыя англамоўных кнігі “Пакараньне без злачынства” і дакумэнтальнага фільма “На перадавой праўды”.
Адзін зь лідэраў беларускай сацыял-дэмакратыі Мікола Статкевіч камэнтую вызваленьне Артура Фінькевіча.
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч камэнтуе вызваленьне Артура Фінькевіча.
Прэсавы сакратар МЗС заявіў, што ініцыятыва дэпутатаў Эўрапарлямэнту адносна зьніжэньня кошту візаў - «крок у правільным кірунку».
Для таго, каб пісьмовая заява сталася пачаткам дыскусіі ў Эўрапарлямэнце, неабходна сабраць ня меней за 393 подпісы дэпутатаў Эўрапарлямэнту.
Сёньня старшыню АГП Анатоля Лябедзьку ня выпусьцілі ў Літву, дзе ў яго быў заплянаваны шэраг сустрэчаў з дэпутатамі літоўскага сэйму.
У Сочы адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімерам Пуціным.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца ў Сочы з рабочым візытам.
2 лютага жыхары шэрагу дамоў цэнтральнай часткі Менску правялі акцыю пратэсту супраць высяленьня.
Сёньня частка індывідуальных прадпрымальнікаў распачынае страйк супраць прэзыдэнцкага ўказу № 760.Заклікі да гэтай акцыі пратэсту прагучалі падчас мітынгу прадпрымальнікаў 21 студзеня ў Менску.
Суд у Баранавічах пакараў штрафам 700 000 рублёў царкву “Новае пакаленьне” Зьвязу хрысьціянаў поўнага Эвангельля. Царкву зьвінавацілі ў нямэтавым выкарыстаньні зямлі.
Менскія ўлады абяцаюць цягам году зачыніць камэрцыйныя шапікі на транспартных прыпынках.
Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршаецца, заяўляюць прадстаўнікі апазыцыйных палітычных партыяў.
Як ацэньваюць сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі прадстаўнікі афіцыйных структураў?
У сядзібе БНФ сёньня адбылася прэзэнтацыя раману Артура Клінава – “Малой падарожнай кніжкі па Горадзе Сонца”. Гэты твор аўтар называе аўтабіяграфічным.
Загрузіць яшчэ