Сёньня ў Варшаве дэлегацыя аб’яднаных дэмсілаў сустрэнецца зь міністрам замежных спраў Радаславам Сікорскім.
Сёньня ў Варшаве міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі сустрэнецца з дэлегацыяй беларускай апазыцыі.
30 кастрычніка 1988-га адбылася першая масавая акцыя на Дзяды. Археоляг Мікола Крывальцэвіч запісаў на дыктафон, як праходзіў мітынг у полі. 30 кастрычніка слухайце ГЭТУЮ СТУЖКУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ.
У сядзібе БНФ адзначаныя 20-я ўгодкі ўтварэньня аргкамітэту БНФ з удзелам яго заснавальнікаў.
Эўрапейскі Зьвяз бліжэйшым часам можа абвясьціць пра рашэньне пачаць перамовы наконт зьмяншэньня кошту візаў для грамадзянаў Беларусі.
Прадстаўнікі беларускай апазыцыі і праваабаронцы возьмуць удзел у канфэрэнцыі “Беларусь пасьля выбараў: час для палітычнага збліжэньня?” Яна пройдзе сёньня ў Бэрліне ў будынку парлямэнту.
А.Лукашэнка выдаў указ, які забараняе беларускім дзецям аздараўляцца ў адной і той жа краіне больш за тры разы.
У сьпісе асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЭЗ — Л.Ярмошына і Ў.Навумаў — займаюць значныя пасады. Астатнія паступова сышлі ў адстаўку.
Адмену візавых санкцыі “Свабодзе” камэнтуюць Анатоль Лябедзька, Лявон Баршчэўскі і Алесь Бяляцкі
Рада Эўразьвязу на 6 месяцаў прыпыніла візавыя санкцыі адносна шэрагу беларускіх чыноўнікаў. Як камэнтуюць гэтае рашэньне беларускія палітыкі?
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касьцян, у дачыненьні да якога Эўразьвяз прыпыніў санкцыі на паўгоду, заявіў што гэта “разумны крок з боку Эўразьвязу”:
Юры Сівакоў да пытаньня санкцыяў ставіцца спакойна і з пэўным гумарам.
“Я думаю, што гэты сыгнал пра тое, што ня бойся згубіць прэзыдэнцкую пасаду, мы цябе саджаць ня будзем, што сьледзтва па зьніклых цябе ня тычыцца”.
Старшыня АГП заявіў, што рашэньне Рады Эўразьвязу супадае з падыходам АДС на 90%. За выключэньнем пазыцыі па А.Лукашэнку.
Кіраўніца дэпартамэнту інфармацыі МЗС Літвы Віялета Гайжаскайце пракамэнтавала рашэньне Эўразьвязу адносна Беларусі.
На адборачны матч Кубку сьвету Беларусь — Англія прыедзе больш за 2 тысячы фанатаў і больш за 100 журналістаў з Англіі.
Рада Эўразьвязу разгледзіць у Люксэмбургу сытуацыю ў Беларусі. Міністры замежных справаў 27-краінаў вырашаць, ці прыпыняць санкцыі адносна беларускіх чыноўнікаў.
Паводле намесьніка міністра замежных спраў Беларусі Валера Варанецкага, учорашняя рэзалюцыя Эўрапарлямэнту адносна Беларусі — рух у правільным кірунку. Афіцыйны Менск чакае “зьняцьця ўсіх абмежаваньняў на супрацоўніцтва з Эўразьвязам”. Як камэнтуюць палітыкі ў Менску рэзалюцыю Эўрапейскага парлямэнту?
У панядзелак, 13 кастрычніка, у Люксэмбургу адбудзецца пасяджэньне міністраў замежных спраў Эўрапейскага зьвязу.
Сёньня Эўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю па Беларусі. У ёй прапануецца прыпыніць візавыя санкцыі Эўразьвязу супраць некаторых беларускіх чыноўнікаў на паўгоду.
Загрузіць яшчэ