Сёньня ў Менску пачынае працу місія Міжнародная валютнага фонду, якая вывучыць апошнія зьмены ў эканоміцы Беларусі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візытам у Сэрбіі, дзе правядзе некалькі дзён адпачынку. Пра гэта паведамілі ў прэзыдэнцкай прэсавай службе.
Новыя праявы крызісу -- індывідуальныя прадпрымальнікі ў Беларусі занепакоеныя ростам адзінага падатку і арэнднай платы.
У Менскім Палацы культуры трактарнага заводу адбыўся ўстаноўчы зьезд новай палітычнай партыі – Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі. На ім абраны чатыры сустаршыні партыі.
Паводле зьвестак на 1 студзеня гэтага году, у Цэнтральным раёне Менску налічваліся 733 спадарожнікавыя антэны, але дазвол ёсьць на ўсталяваньне толькі 28.
У 2008 годзе выяўлена і зарэгістравана 2735 карупцыйных злачынстваў. Чаму дагэтуль карупцыя ў краіне не пераможана?
У Менску з візытам знаходзяцца ўпаўнаважаны МЗС Нямеччыны па палітыцы ў галіне правоў чалавека і гуманітарнай дапамогі Гюнтэр Наоке, а таксама амбасадары ў правах чалавека з Даніі, Фінляндыі і Нідэрляндаў.
Як стасуецца прызнаньне “ARCHE” ldquo;экстрэмісцкім” з абвешчанай лібэралізацыяй? Ці памянялася за апошні час сытуацыя ў сфэры свабоды мэдыяў на Беларусі?
Сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў сядзібе БНФ апазыцыйныя палітыкі выказаліся адносна далучэньня Беларусі да праграмы Ўсходняга партнэрства.
Мінфін ЗША працягнуў зьмякчэньне санкцый адносна двух беларускіх прадпрыемстваў — “Лякафарба” і “Полацак-Шкловалакно”. Як ставяцца да гэтага ў Беларусі?
21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы пачаўся першы этап другой агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі.
20 лютага ля ганку ізалятару на Валадарскага маладафронтаўцы правялі пікет салідарнасьці пад лёзунгам “Свабоду палітвязьням!”.
Паводле сацыялягічнага апытаньня інстытуту Gallup, Беларусь — адна з найменш рэлігійных краінаў сьвету. Як ставяцца да такой ацэнкі ў Беларусі?
На Менскім аўтазаводзе абвяргаюць інфармацыю, распаўсюджаную ў сеціве, пра тое, што завод бліжэйшым часам спыняецца на тыдзень.
У Менску прайшла сустрэча прадстаўнікоў дэмакратычнай апазыцыі з супрацоўніцай апарату камітэту міжнародных спраў Палаты прадстаўнікоў кангрэсу ЗША Амандай Слоўт.
На заканчэньне візыту ў Менск дэлегацыя Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы правяла шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый і актывістамі прадпрымальніцкага руху.
Андрэа Рыгоні, хутчэй за ўсё, запрапануе аднавіць статус Беларусі як “адмыслова запрошанай” у Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.
У Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы знойдуць магчымасьць уключыць у беларускую дэлегацыю ў ПАРЭ прадстаўнікоў апазыцыі.
Сёньня дэлегацыя Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы сустрэлася з прадстаўнікамі дэмакратычнай апазыцыі.
Ён таксама выказаў задавальненьне тым, што ў Беларусі вызвалілі палітвязьняў і што скончыліся фармальнасьці, зьвязаныя з адкрыцьцём у Менску інфармацыйнага бюро Рады Эўропы.
Загрузіць яшчэ