Кароткую фразу вымаўляю па-эстонску куды горш чым 30 гадоў таму. Жанчына ў акне касы як ні дзіўна разумее мяне. Дарэчы, тут на Талінскім аўтавакзале, мяне могуць зразумеюць і на любой іншай мове. У тым ліку па-расейску. Аднак спрацоўвае рэфлекс.
Гэта было ў пятніцу, калі прэзыдэнцкі палац у Варшаве наведала вялікая група жыхароў з усходняга рэгіёну Польшчы. На прыёме ў гонар сьвята Вялікадня, які ладзіла для гасьцей першая лэдзі краіны Марыя Качыньска, быў 3-гадовы жыхар Любліну Паўлік Іваноў, якога ў Польшчы ўсе клічуць Ясем, а таксама ягоныя маці, дзьве сястры і брат.
Рашэньне беларускіх уладаў пазбавіць Паўла Шарамета беларускага грамадзянства камэнтуюць намесьніца рэдактара «Народнай волі» Сьвятлана Калінкіна і старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак.
Паводле крыніцаў у ватыканскіх колах, каталіцкія сьвятары дон Франсіс Дарбэле і дон Даніла Грыла, асуджаныя Генуэскім апэляцыйным судом на восем месяцаў зьняволеньня за ўдзел ва ўтойваньні непаўналетняй беларускі, змогуць адбываць сваё пакараньне ўмоўна і такім чынам працягваць сваю царкоўную дзейнасьць.
Cтаршыня камісіі па эўраінтэграцыі ў парлямэнце Армэніі Наіра Заграбян выступае супраць няўдзелу беларускіх парлямэнтароў у Парлямэнцкай Асамблеі “Ўсходняга партнэрства” (“Эўранэст”).
Уплывовы італьянскі эўрадэпутат Марыё Маўра выказаў сваю салідарнасьць з пакаранымі васьмю месяцамі турэмнага зьняволеньня фігурантамі па справе ўтойваньня ў 2006 годзе ў Італіі Вікі Мароз.
Апэляцыйны суд Генуі адмяніў мінулагодні апраўдальны вэрдыкт першай інстанцыі ў дачыненьні да італьянскай сям’і Джуста-Барначын, іх бацькоў, а таксама двух каталіцкіх сьвятароў.
Міжнародная вулічная акцыя, арганізаваная «Маладымі эўрапейскімі фэдэралістамі» (JEF), ладзілася з нагоды 4-й гадавіны нелегітымнай перамогі Аляксандра Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах.
Адпаведны абмен нотамі адбыўся сёньня ў Бэрне паміж намесьнікам дзяржсакратара фэдэральнага дэпартамэнту замежных спраў Швайцарскай канфэдэрацыі і намесьнікам кіраўніка беларускага замежнапалітычнага ведамства Андрэем Еўдачэнкам.
“Маладыя эўрапейскія фэдэралісты” (JEF) і іх партнэры праводзяць сёньня ў розных гарадох сьвету чарговую вулічную акцыю — “Дайце голас людзям Беларусі”.
Такога меркаваньня прытрымліваецца адзін з падпісантаў распаўсюджанага ў Брусэлі ліста ў падтрымку афіцыйнага беларускага парлямэнту старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзімер Літвін, паведамляе сёньня польскае выданьне Rzeczpospolita.
Рух "За якасьць ураду" ў Ізраілі накіраваў генэральнаму пракурору і прэм'ер-міністру хадайніцтва аб неадкладным прыпыненьні паўнамоцтваў дыплямата Зэева Бэн-Ар'е.
«Увага, беларусы!», «З павагай да беларусаў!», «Беларуская рулетка» — артыкулы з такога кшталту загалоўкамі зьявіліся ў шмат якіх швэйцарскіх выданьнях напярэдадні сёньняшняй хакейнай сустрэчы ў Ванкувэры паміж алімпійскімі зборнымі Беларусі і Швэйцарыі.
Беларускі кіраўнік, які ад пачатку тыдня знаходзіцца зь візытам у Швайцарыі, пакуль так і ня трапіў у цэнтар увагі мясцовай грамадзкасьці. Пра наведаньне ім Канфэдэрацыі і дагэтуль няма зьвестак у мясцовых мэдыях, а таксама на сайце швайцарскага ўраду ды МЗС.
Вядучыя выданьні Ізраілю выступаюць з рэзкай крытыкай паводзінаў міністра турызму Стаса Місежнікава ў часе яго афіцыйных візытаў у Гішпанію, Аргентыну, Бразылію і Беларусь.
Гэта вынікае з падпісанага ўчора прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам указу №59.
Італьянскія выданьні зьмясьцілі некалькі публікацыяў, пра тых, каго доўгі час было прынята лічыць зьніклымі. Гэта салдаты Другой усясьветнай вайны, якія памерлі на тэрыторыі былога СССР.
Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч называе рашэньне Эўрапарлямэнту запрасіць у Эўранэст толькі апазыцыю цалкам слушным. На яго думку, супрацоўніцтва ў «Эўранэсьце» прадстаўнікоў апазыцыйных сілаў і грамадзянскай супольнасьці магчымае ў самых розных галінах.
Так сказаў у размове са «Свабодай» старшыня сталай камісіі міжнародных спраў і сувязяў з СНД у Палаце прадстаўнікоў Сяргей Маскевіч.
Загрузіць яшчэ