Даваць дыхту

Даваць (задаваць, даць, задаць) дыхту — моцна сварыцца на некага. А таксама:

  • Нарабіць клопату: Вох, дасьць нам дыхту гэты дэкрэт.
  • Натрудзіць: Дала дыхту нагам = наскакалася.
  • І ўрэшце адлупіць (часам дзеля выхаваньня): Задаў яму добрага дыхту, будзе помніць!

Дыхта (дыхт) фанэра. Дыхтоўны — трывалы. Але ‘даць дыхту’, магчыма, ад старабеларускага дыхтаваць ‘канапаціць’.

Сынонімы: Даваць (даць) лазьню / пытлю / гарту / чосу / чапаласу; выганяць матыліцу (з каго-н.); задаваць пары / фэфару; даць па карку.

Чытайма пра фразэмы:
Іван Лепешаў. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. У 2-х т. — Менск, 1993.
Зьміцер Санько. Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем. — Менск, 1991.
Е. Боярина, В. Сивчиков. 2000 русских и 2000 белорусских идиом, фразеологизмов и устойчивых словосочетаний. — Минск, 2006.