З сталіцы ў пушчу па гарманічную працу

Your browser doesn’t support HTML5

Былы дырэктар грамадзкай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Віктар Фянчук увосень 2014 пераехаў жыць у Белавескую пушчу. Працуе кіраўніком міжнароднай праграмы ў падтрымку запаветнасьці Белавескай пушчы, якую праводзяць Франкфурцкае заалягічнае таварыства, «Ахова птушак Бацькаўшчыны» й Нацыянальны парк «Белавеская пушча». Кажа, што ў цывілізацыйным пляне страціў зусім няшмат — тым больш, што «цэнтар» пушчы, вёска Камянюкі, даволі разьвіты турыстычны цэнтар. А вось для працы — адны выгоды. Праца зь лесам і офіс у лесе — гармонія!