Год у фота: Разьвітаньне з паэтамі, Бяляцкі, Аўтуховіч, расейцы ў горадзе, МоваCup

Павал і Вольга Севярынцы пабраліся шлюбам. 11 студзеня 2014 г

У Менску пачалося будаўніцтва сквэра Уга Чавэса 13 студзеня 2014.

Вадохрышча ў Менскай вобласьці. 19 студзеня 2014 г.

На Гомельшчыне пахавалі Міхаіла Жызьнеўскага, які быў забіты падчас падзей на Майдане. 28 студзеня 2014г.

У Менску здымаюць фільм "Мы, браты", у якім ёсьць эпізоды з Плошчы 2010 года. 1 лютага 2014г.

Разьвітаньне з Рыгорам Барадуліным у Менску. 4 сакавіка 2014 году.

Пахаваньне Рыгора Барадуліна. Вушачы. 4 сакавіка 2014г.

Упершыню беларускія алімпійцы прывезлі 5 залатых мэдалёў. Нацыянальны аэрапорт. 24 лютага 2014 г.

Выбары у мясцовыя саветы. Менская вобласьць. 23 сакавіка 2014 г

Дзень волі ў Менску. Салідарнасьць з Украінай. 25 сакавіка 2014 г

На волю выйшаў Мікалай Аўтуховіч. 8 красавіка 2014г. Горадня.

У царкве на Вялікдзень. 19 красавіка 2014г.

Чарнобыльскі шлях. 26 красавіка 2014 год

Расейскія заўзятары ў Менску падчас Чэмпіянату сьвету па хакеі. 11 траўня 2014 г.

Беларусы сьвяткуюць выхад зборнай у ¼ фінала на Чэмпіянаце сьвету па хакеі. 29 траўня 2014 г.

Памёр Генадзь Бураўкін. 30 траўня 2014 году.

З паэтам Генадзем Бураўкіным разьвіталіся пад бел-чырвона-белым сьцягам. 31 траўня 2014 году.

Вызвалены Алесь Беляцкі. 21 чэрвеня 2014г.

Суботнік у Менску. 19 красавіка 2014г.

Купальле ў Ракаве.27 чэрвеня 2014г.

Рэпэтыцыя параду да Дня рэспублікі 28 чэрвеня 2014 г.

Рэпэтыцыя параду да Дня рэспублікі 2 ліпеня 2014 г.

Дзень Рэспублікі ў Менску

Уладзімер Пуцін прыляцеў на саміт у Менск, дзе сустрэўся зь Пятром Парашэнкам. 28 жніўня 2014.

Дзіцячая сэкцыя ў яхт-клюбе на Менскім моры. 9 жніўня 2014г

У Менску прайшоў MovaCup, спартоўцы надзелі вышымайкі і рэклямавалі беларускую мову. 28 верасьня 2014г.

Фанаты Данецкага Шахтара ў Барысаве падчас гульні ў Лізе чэмпіёнаў. Самі фанаты з-за сваёй праўкраінскай пазыцыі вымушаныя жыць па-за Данецкам. 21 кастрычніка 2014г

Ушанаваньне памяці Веранікі Чаркасавай. 20 кастрычніка 2014 года

Ніна Багінская зь бел-чырвона-белым сьцягам у Курапатах. 29 кастрычніка 2014 г.

У менску прайшоў чарговы зьезд КПСС. 1 лістапада 2014 г.

Шэсьце на Дзяды. 2 лістапада 2014 г.

Амэрыканцы, якія цяпер жывуць у Менску, выйшлі адзначыць 7 лістапада

Брэнд “Honar” дэбютаваў на “Belarus fashion week”. 13 лістапада 2014 г.

Беларускі краявід на гарналыжным курорце ў Сілічах. 28 лістапада 2014 г.

У Менску прайшоў Дзень вышыванкі. 13 сьнежня 2014

Павал Вінаградаў пасьля шматлікіх арыштаў на суткі і пагрозы трапіць у ЛТП пераехаў у Беразіно да бацькі. 12 сьнежня 2014 г.

Эдуард Лобаў, пасьля 4-гадовага зьняволеньня пакінуў турму. 20 сьнежня 2014 г. Даманава (Берасьцейская вобласьць).

У Менску адкрыўся новы музэй Вялікай айчыннай вайны

У Менску ўсталявалі ялінку, упрыгожаную нацыянальным арнамэнтам. 14 сьнежня 2014 года