2016: Год у фатаздымках

Марозная раніца ў Менску, 5 студзеня 2016 году (AFP/Sergei Gapon)

Надзея Талаконьнікава з гурту "Pussy Riot" падчас здыманьня відэакліпу "Чайка", у якім намякаецца на генэральнага пракурора Расеі Юрыя Чайку (epa/Denis Sinyakov)

Партрэт рэспубліканскага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША Дональда Трампа перад домам у Ўэст Дэ Mойн, штат Аёва, 15 студзеня 2016 году (Reuters/Jim Young)

Жанчына зь дзецьмі на руінах дому ў курдзкім горадзе Сілопі, паўднёва-ўсходняя Турэччына каля мяжы з Іракам, 19 студзеня 2016 году (AFP/Ilyas Akengin)

Жэўвані Сілва трымае свайго сына Гуштаву Энрыкі, які нарадзіўся зь мікрацэфаліяй у шпіталі ў Рэсіфі, Бразылія, 26 студзеня 2016 году. У Бразыліі зафіксаваны рэзкі рост выпадкаў мікрацэфаліі — праблемы разьвіцьця плода, пры якой дзіця нараджаецца з маленькай галавой. Прычынай праблемы лічаць вірус Зіка, які пераносяць камары (Reuters/Ueslei Marcelino)

Паліцыянты ў супрацьгазах у будынку косаўскага парлямэнту пасьля таго, як апазыцыйныя дэпутаты ўжылі сьлезацечны газ, Прыштына, 19 лютага 2016 году (AFP/Armend Nimani)

Актывісты няўрадавай арганізацыі „Міжнародны цэнтар неадкладнага рэагаваньня“ сустракаюць лодку зь мігрантамі ў Мітылене на востраве Лесбас, куды тыя прыплылі з Турэччыны 22 лютага 2016 году (AFP/Aris Messinis)

Расейскі сапэр шукае міны ў Пальміры 7 красавіка 2016 году. Сырыйскія ўрадавыя сілы выбілі з Пальміры ваяўнікоў «Ісламскай дзяржавы» 27 сакавіка, але тыя зноў захапілі горад у сярэдзіне сьнежня (epa/Vadim Savitsky)

Арол ловіць дрон на вучэньнях паліцыі ў Катвэйку, Нідэрлянды, 7 сакавіка 2016 году (AFP/ANP/Koen van Weel)

Дзяўчынка ў лягеры мігрантаў і ўцекачоў у Ідумэні, Грэцыя, на мяжы з Македоніяй, 10 сакавіка 2016 году (epa/Valdrin Zhemaj)

Падчас канцэрту на Краснай плошчы ў Маскве з нагоды другой гадавіны анэксіі Расеяй Крыму, 18 сакавіка 2016 году (Reuters/Maxim Shemetov)

Хвіліна маўчаньня ў Брусэлі 24 сакавіка 2016 году па ахвярах некалькіх тэрарыстычных актаў, што адбыліся за пару дзён да таго (epa/Christophe Petit Tesson)

Хлопчык праходзіць паўз разбураны мінарэт мячэту ў кантраляваным паўстанцамі горадзе Дума пад Дамаскам, 31 сакавіка 2016 году (epa/Mohammed Badra)

Азэрбайджанская журналістка Радыё Свабода Хадзіджа Ісмаілава пасьля вызваленьня з-пад арышту ў Баку 25 траўня 2016 году. Ісмаілава была арыштаваная ў сьнежні 2014 году за журналісцкія расьсьледаваньні карупцыі (Aziz Karimov, RFE/RL)

Пратэст у Кабуле 16 траўня 2016 году супраць рашэньня ўладаў правесьці новую лінію электраперадачаў паўз раёны, заселеныя народнасьцю хазара (Wakil Kohsar/AFP)

Украінская лётніца Надзея Саўчанка вярнулася 25 траўня ў Кіеў пасьля вызваленьня з расейскай турмы ў абмен на дваіх затрыманых расейцаў (Reuters/Gleb Garanich)

Антыўрадавыя пратэсты «Каляровай рэвалюцыі» ў Скоп'е, Македонія, 31 траўня 2016 году. (epa/Georgi Licovski)

Мэмарыял ахвяраў генацыду 1995 году ў Срэбраніцы. 11 ліпеня 2016 году (Midhat Poturovic, RFE/RL)

Актывісты ЛГБТ-супольнасьці ды іх прыхільнікі 12 чэрвеня памінаюць ахвяраў масавага забойства ў гей-клюбе ў Арланда, Флорыда, дзе загінулі 49 чалавек (epa/Jim Lo Scalzo)

Паводка на рацэ Цьзіньша ў кітайскай правінцыі Юньнань, 15 лютага 2016 году (Reuters)

Чорныя стужкі на помніку ў Ніцы, дзе 14 ліпеня падчас сьвяткаваньня нацыянальнага сьвята — Дня ўзяцьця Бастыліі — у выніку тэрарыстычнага нападу загінулі 84 чалавекі (epa/Olivier Anrigo)

Турэцкія сьцягі і партрэт прэзыдэнта Эрдагана на плошчы Таксім у Стамбуле 23 ліпеня 2016 году падчас дэманстрацыі супраць спробы вайсковага перавароту (Petr Shelomovskiy)

Украінкі вяртаюцца 1 жніўня ў свае разбураныя кватэры ў горадзе Ясінаватая, дзе прайшлі баі паміж сэпаратыстамі і ўкраінскімі вайскоўцамі (epa/Alexander Ermochenko)

Жыхары фавэлы Мангейра ў Рыё-дэ-Жанэйра глядзяць адкрыцьцё Алімпіяды, 5 жніўня 2016 году (Reuters/Ricardo Moraes)

Ратаўнічыя працы ў вёсцы Аматрычэ вобласьці Лацыё, Італія, 1 верасьня 2016 году. 24 жніўня там адбыўся землятрус, у выніку якога загінулі каля 300 чалавек (epa/Alessandro di Meo)

Сакалінае паляваньне на Сусьветных гульнях качэўнікаў у Кіргізстане, 6 верасьня 2016 году (Amos Chapple, RFE/RL)

Пасьля авіяналёту на кантраляваны паўстанцамі раён Саліхін, Алепа, 11 верасьня 2016 году (AFP/ Ameer Alhabi)

Рэфэрэндум у Вугоршчыне ў справе квотаў на мігрантаў, 2 кастрычніка 2016 году (Reuters/Bernadett Szabo)

Хасіды адзначаюць у Умані юдэйскі Новы год, 2 кастрычніка 2016 году (TASS/Viktor Drachev)

Найджэл Фарадж, лідэр нацыяналістычнай брытанскай партыі UKIP, сьвяткуе перамогу на рэфэрэндуме аб выхадзе Вялікай Брытаніі з Эўразьвязу, 23 чэрвеня 2016 году (epa/Hannah McKay)

На курорце Нэвэ Зогар на Мёртвым моры ў Ізраілі, 18 кастрычніка 2016 году (AFP/Menahem Kahana)

Дэмантаж лягеру мігрантаў у Кале, паўночная Францыя, 2 кастрычніка 2016 году (AFP/Philippe Huguen)

У залі кіраваньня 4-га рэактара Чарнобыльскай АЭС, 7 лістапада 2016 году (RFE/RL, Serhiy Korovayniy)

Мігранты пад Бялградам, Сэрбія, 10 лістапада 2016 году (Reuters/Marko Djurica)

Дэманстранты — апанэнты новаабранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа 12 лістапада 2016 году, праз чатыры дні пасьля яго перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах (AFP/Kena Betancur)

Жыхары Мосулу пакідаюць горад падчас авіяўдараў кааліцыйных сілаў па пазыцыях ваяўнікоў «Ісламскай дзяржавы», Ірак, 17 лістапада 2016 году (Reuters/Goran Tomasevic)

Украінскі вайсковец страляе па прарасейскіх сэпаратыстах у сяле Аўдзіеўка, 22 лістапада 2016 году (epa/Anatolii Stepanov)

Кубінцы ў Ляс Тунас чакаюць жалобную калёну з прахам Фідэля Кастра, 2 сьнежня 2016 году (Reuters/Carlos Barria)

Хлопчык гуляе з самалёцікам на месцы авіякатастрофы каля Абатабаду, Пакістан, 8 сьнежня 2016 году (Reuters/Faisal Mahmood)

Жыхары Алепа ўцякаюць ад баёў за горад, 13 сьнежня 2016 году (Reuters/Abdalrhman Ismai)

Расейскі амбасадар у Турэччыне Андрэй Карлаў застрэлены на адкрыцьці фотавыставы ў Анкары, 19 сьнежня 2016 году (AP still photo/Reuters video)

Грузавік пратараніў натоўп людзей на перадкалядным кірмашы на бэрлінскай плошчы Брайтшайдпляц, 19 сьнежня 2016 году (REUTERS/Fabrizio Bensch)