Пераможцы конкурсу World Press Photo-2014

Фота году: Мігранты ў Джыбуці ловяць сыгнал мабільнай сувязі, Джон Штанмаер. «Гэта фатаграфія адкрывае дыскусію пра тэхналёгіі, глябалізацыю, міграцыю, беднасьць, адчай, чалавецтва», — заявіла сябра журы Джуліян Эдэльштэйн.

Горан Тамашэвіч (Reuters) атрымаў першае месца ў намінацыі «Навіны». На здымку – атака сірыйскіх паўстанцаў.

Юліус Шранк, нямецкі фатограф з De Volkskrant, выйграў першы прыз у намінацыі «Паўсядзённае жыцьцё»: паўстанцы войска народнасьці качы (Бірма) сьпяваюць на пахаваньні свайго камандзіра.

Першае месца ў катэгорыі «Праблемы сучаснасьці». Сана Наомі Леўкавіц, гвалт у сям'і, штат Агаё, ЗША

Тэйлер Хікс, які працуе на The New York Times, атрымаў другую ўзнагароду за сэрыю рэпартажаў пра напад на гандлёвы цэнтар Westgate ў Найробі, Кенія

Уільям Дэніэл, францускі фатограф, які працуе для Panos Pictures, заняў другое месца ў намінацыі «Навіны» (сэрыя): забурэньні ў Бангі, Цэнтральная Афрыканская Рэспубліка

Алехандра Пэнса, італьянскі фатограф, выйграў першы прыз у катэгорыі «Навіны» за здымак лягеру сірыйскіх уцекачоў у Баўгарыі

Філіп Лопэс, які супрацоўнічае з Agence France Presse, прызнаны лепшым у намінацыі «Рэпартаж»: наступствы тайфуну Хаян

Брэнт Сьціртан, паўднёваафрыканскі фатограф з Getty Images, атрымлівае ўзнагароду за пастановачны партрэт – група хлопчыкаў-альбіносаў у пакоі місіянэрскай школы для сьляпых у Заходняй Бэнгаліі, Індыя

Дэніс Дайлекс, другое месца ў намінацыі «Пастановачны партрэт»: малады эгіпецкі культурыст і ягоная маці

Маркус Шрайбэр, нямецкі фатограф, які працуе для The Associated Press, атрымаў перамогу ў намінацыі «Навінавы партрэт»: жанчына не патрапіла на пахаваньне Нэльсана Мандэлы

Карла Когельман, катэгорыя «Партрэты» (сэрыя): дзьве сястры, якія пражываюць у вясковай мясцовасьці Аўстрыі

Фрэд Рамас, намінацыя «Паўсядзённае жыцьцё»: вопратка жанчыны, якая зьнікла бязь зьвестак

Крыстафэр Ванэгас, мэксіканскі фатограф, атрымлівае трэці прыз у намінацыі «Праблемы сучаснасьці»: ахвяры агранізаванай злачыннасьці з Мэксікі

Джэф Пахаўд, AFP, намінацыя «Спартовы рэпартаж»: гонкі на сабаках, Францыя

Анджэй Грыгель, польскі фатограф PAP, займае другое месца ў спартовай фатаграфіі са здымкам лыжніка на слаламе

Пётар Холгерсан, швэдзкі фатограф-стрынгер, выйграў першы прыз у катэгорыі «Спартовая фатаграфія»: Хворая на рак спартоўка Надзя Касадзеі

Стыў Вінтэр, які працуе на National Geographic, першае месца ў катэгорыі «Прырода». Пума на ўскрайку Лос-Анджэлеса