Сочы-2014. Дзень шосты

Патэнцыйная залатая мэдалістка Юстына Кавальчык з Польшчы падчас 10-кілямэтровага забегу клясычным стылем

Лыжніца Фарзанэ Рэзасатлані з Ірану пасьля 10-кілямэтровага забегу клясычным стылем

Нікалас Гопэр са Злучаных Штатаў падчас выступу ў фінале слоўпстайлу

Брамнік Славеніі Робэрт Крыстан падчас хакейнага матчу з Расеяй, якая выйграла гульню 5-2

Глядач назірае за хакейнай гульнёй на гіганцкім тэлеэкране ў Адлерскім раёне Сочы

Казахстанскія канькабежцы Дзяніс Нікіша і Нурберген Жумагазіеў (зьлева) пасьля забегу на 5000 мэтраў

Скрыпачка Ванэса-Мэй Ванакорн, якая выступае за Тайлянд, падчас фотасэсіі

Канькабежны забег на 1000 мэтраў: Чжан Хун з Кітая і Крысьцін Нжсбіт з Канады. Перамога за Кітаем

Залаты мэдаліст Сымон Фуркад з Францыі (справа) і Ін-Бок Лі з Паўднёвай Карэі падчас 20-кілямэтровага забегу ў біятлёне

Дзяўчынкі назіраюць за кароткай праграмай у мужчынскім фігурным катаньні

Украінец Якаў Гадарожа выступае ў кароткай праграме ў фігурным катаньні

Пэрсанал гульняў атрымлівае асалоду ад спалучэньня сонца і сьнега