Вольгу Мікалайчык засудзілі на 10 сутак арышту

Вольга Мікалайчык

У Цэнтральным судзе Менску праходзяць суды над актывістамі, удзельнікамі пікету ў падтрымку палітвязьняў, які прайшоў 22 чэрвеня ў Менску на Кастрычніцкай плошчы.

Рэжысэрка Вольга Мікалайчык пакараная 10 суткамі арышту.

Да Вольгі Мікалайчык быў асуджаны на 15 сутак арышту актывіст Максім Вінярскі, які ў суд не прыйшоў.

Штрафы па 30 базавых велічыняў атрымалі актывісты Мікіта Краснакуцкі і Мікалай Логвінаў.

Справа актывіста зь Берасьця Андрэя Шарэнды была адпраўленая судом на дапрацоўку.