15 лютага ў Менску ў палацы культуры імя Шарко (Уральская вуліца, 3) адбыўся канцэрт барда, актора і гумарыста Віктара Шалкевіча. Прагучаць новыя і лепшыя песьні. Канцэрт прысьвечаны 55-годзьдзю барда і Дню ўсіх закаханых!
Радыё Свабода ладзіла жывую відэатрансьляцыю.
Пазьней глядзіце канцэрт на нашым сайце.
Віктар Шалкевіч — ляўрэат розных конкурсаў аўтарскай песьні. Пабываў з гітарамі (іх у яго чатыры) у ЗША, на Гаіці (у Дамініканскай Рэспубліцы), у Францыі, Нямеччыне, Вялікай Брытаніі, Чэхіі, Польшчы, Літве, Расеі, Украіне, Грузіі.
Відэа, частка 2
Your browser doesn’t support HTML5
Канцэрт Віктара Шалкевіча. Частка другая
Дыскаграфія:
«Правінцыя» (1992);
«Смутны беларускі блюз» (1996);
«Балады і рамансы» (1998);
«Добрай раніцы» (2002);
«За сто крокаў ад Вострае Брамы» (2004);
«Гарадзенец прызямліўся ў Менску» (2006);
«Шчасьлівая сямёрка» (2010).
Аўтар кніг «Блюз „Вясна“», «Рэквіем па непатрэбных рэчах», «Мястэчка G. і ваколіцы».