Памёр найстарэйшы манарх Эўропы кароль Нарвэгіі Гаральд V

Гаральд V. 2023 год

Гаральд V памёр ва ўзросьце 89 гадоў. У 2022 годзе ён удзельнічаў у цырымоніі ўзнагароджаньня Нобэлеўскай прэміяй Алеся Бяляцкага, калі той заставаўся ў турме.

Памёр кароль Нарвэгіі Гаральд V. Аб сьмерці манарха паведамілі раніцай 28 жніўня ў каралеўскім палацы і нарвэскім парлямэнце — Стортынгу.

Гаральд пасьля сьмерці брытанскай каралевы Лізаветы II быў найдаўжэй на троне ў Эўропе — ён стаў манархам у 1991 годзе.

У каралеўскім палацы паведамілі, што манарх памёр у 6:35 мясцовага часу ў шпіталі ў Осла.

У апошнія дні паведамлялі аб рэзкім пагаршэньні стану ягонага здароўя праз інфэкцыю крыві. У апошнія 24 гадзіны яго наведалі блізкія з каралеўскай сям’і, а людзі сабраліся ля палацу.

Гаральд V нарадзіўся ў 1937 годзе. Калі яму было тры гады, каралеўская сям’я пакінула Нарвэгію пасьля нападу нацысцкай Нямеччыны. Дзед Гаральда, Гокан VII, узначальваў нарвэскі ўрад у выгнаньні, а пасьля перамогі над нацыстамі вярнуўся на радзіму, як і ўся сямʼя.

У 1960-я гады прынц Гаральд удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях, займаўся ветразевым спортам. 17 студзеня 1991 году ён уступіў на нарвэскі пасад.

Гаральд V у 1992 годзе

Кароль меў вялікай павагую нарвэскага грамадзтва. Яго паўнамоцтвы былі галоўным чынам цырыманіяльнымі, ён сымбалізаваў адзінства нацыі. Яго называлі «дзядулем» нарвэжцаў і «народным каралём».

Кароль Гаральд удзельнічаў у Нобэлеўскай цырымоніі ў Осла 10 сьнежня 2022 году, калі Нобэлеўскую прэмію міру атрымаў беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі. Алесь знаходзіўся ў турме, а на цырымоніі была ягоная жонка Натальля Пінчук.

Кароль Гаральд (зьлева) разам з іншымі чальцамі каралеўскай сям’і на Нобэлеўскай цырымоніі ў Осла 10 сьнежня 2022 году

Новым каралём стане сын Гаральда кронпрынц Гокан.


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Алесь Бяляцкі, «Центр громадянських свобод», «Мемориал» атрымалі Нобэлеўскую прэмію міру. ФОТА і ВІДЭА