Фотафакт. У Браславе аблілі чырвонай фарбай помнік Леніну

Раённая газэта «Браслаўская звязда» паведаміла, што невядомыя запэцкалі помнік Леніну ў Браславе чырвонай фарбай.

Помнік стаіць у цэнтры гораду каля райвыканкаму.

Дарэчы, у ноч з 25 на 26 сакавіка быў абліты карычневай фарбай помнік Леніну ў вёсцы Малеч Бярозаўскага раёну. Аб гэтым Свабодзе паведаміў мясцовы жыхар, які праяжджаў побач з помнікам, што ўсталяваны каля будынку вясковай адміністрацыі, ды бачыў, што там працавалі міліцыянты. Цяпер помнік перафарбавалі.