Флэшмоб у падтрымку беларускіх жанчын, рыбалка на замерзлым Дняпры і сінія сабакі ў Расеі. 17 фотаімгненьняў тыдня

Жанчына ўдзельнічае ў флэшмобе з фатаздымкамі жанчын, зьняволеных пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 9 жніўня 2020 году. 14 лютага. (AFP)

Людзі кормяць лебедзяў на беразе вадасховішча каля Хмяльніцкай АЭС недалёка ад гораду Астрог ва Ўкраіне, 18 лютага. (Reuters/Valentyn Ogirenko)

Маладыя наведнікі глядзяць на дайвэра, пераапранутага русалкай. Акіянарыюм у Екацярынбургу ў Расеі. (TASS/Donat Sorokin)

Жанчыны займаецца ёгай у парку гораду Лахор, Пакістан. (AP/K.M. Chaudary)

Жанчыны праходзяць побач са сьнежнымі адкладамі ў цэнтры Масквы. (TASS/Valery Sharifulin)

Чальцы групы «Племя халоднай вады» адзначылі 14 лютага ў палонцы возера ў Вэрэшэдзьгазе, Вугоршчына. (epa-EFE/Peter Lakatos)

Гледачы з правінцыі Ўсходні Азэрбайджан у Іране прысутнічаюць на відэаканфэрэнцыі вярхоўнага лідэра, аяталы Алі Хамэнэі. (AFP/Khamenei.ir)

У пачатку гэтага месяца каля закінутага хімічнага камбіната ў горадзе Дзяржынск у Расеі выявілі зграю бяздомных сабак зь сіняй поўсьцю. (Reuters/Anastasia Makarycheva)

Людзі ловяць рыбу на застылай рацэ Дняпро ў Кіеве. (Reuters/Valentyn Ogirenko)

Пара ўздымаецца над ЦЭЦ за помнікам савецкаму касманаўту Юрыю Гагарыну ў Маскве. (AP/Pavel Golovkin)

Дзяўчыны танчаць на пешаходным мосьце ў дажджлівы дзень у Тбілісі. (epa-EFE/Zurab Kurtsikidze)

Рабочыя загружаюць кавалкі выкарыстаных шын на перапрацоўку ў Пэшавары, Пакістан. (epa-EFE/Bilawal Arbab)

Жанчына трымае паветраны шар у форме сэрца, седзячы з мужам на матацыкле ў Карачы, Пакістан, 14 лютага. (AFP/Rizwan Tabassum)

Жанчыны ў Дзень сьвятога Валянціна выказалі падтрымку жонцы зьняволенага апазыцыянэра Аляксея Навальнага Юліі і палітычным зьняволеным, Санкт-Пецярбург, 14 лютага. (AFP/Olga Maltseva)

Прыхільнікі косаўскага руху Vetëvendosje («Самавызначэньне») сьвяткуюць перамогу на парлямэнцкіх выбарах у Прышціне 14 лютага. (AFP/Armend Nimani)

Жанчыны-сумаісткі спаборнічаюць на чэмпіянаце Расеі па сумо 2021 годe ў Палацы баявых мастацтваў «Ак Барс» у Казані, 14 лютага. (TASS/Yegor Aleyev)

Людзі «малююць» сэрца ліхтарыкамі мабільных тэлефонаў у рамках акцыі пратэсту ў падтрымку зьняволенага лідэра апазыцыі Аляксея Навальнага ў Маскве 14 лютага. (AP/PavelGolovkin)