Пакеты супраць каранавірусу, касавокі кот Беларусь, курдзкія спэцназаўцы. 11 фотаімгненьняў тыдня

Як засьцерагаюцца ад каранавірусу ў Кітаі. Пасажыры на чыгуначнай станцыі Шанхай. 

Шпіталь гораду Ічан кітайскай правінцыі Хубэй, жыхары якой пацярпелі ад каранавірусу.  

Курдзкія спэцпрызначэнцы дэманструюць навыкі падчас цырымоніі выпуску ў вайсковым гарадку Ірацкага Курдыстану. 

Жыхарка Сан-Францыска Рэйчэл Крол узяла з прытулку ката зь мянушкаю Беларусь (Belarus) у чэрвені 2018 году. Ад таго часу касавокі кот зрабіўся зоркай сацыяльных сетак – ягоная старонка ў Інстаграме сёньня мае 262 тысячы гледачоў, а на рэчах зь ягонай выявай удалося зарабіць ужо больш за 12 тысяч даляраў. Усе грошы пайшлі на дабрачыннасьць.

Ірацкі горад Масул пад сьнегам.

Пакістанскі гандляр арахісам ў Пэшавары.

Іранец едзе на самакаце з партрэтамі іранскага генэрала Касэма Сулеймані і ірацкага вайскавода Абу Махдзі аль-Мухандзіса, забітых амэрыканскім бесьпілётным ударам у раёне міжнароднага аэрапорту Багдаду ў мінулым месяцы.

У чаканьні кліентаў. Кабул, Аўганістан. 

Палестынскія рыбакі ў дождж на моры ў горадзе Газа. 

Спаборніцтва між камандамі Канады (у чырвоным) і Францыі (у бардовым) ў горсболе, якое арганізавала амбасада Францыі ў Кіргізстане ў вёсцы Кок-Яр. 9 лютага 2020 году. 

Выступ расейскай гімнасткі Марыі Пабедушкінай на Кубку чэмпіёнак у мастацкай гімнастыцы на прызы Аліны Кабаевай у Маскве.