Танец у Тайляндыі, пратэсты ў Ганконгу, Балівіі і Грузіі. 12 фотаімгненьняў тыдня

Пакістанскія рыбаловы вяртаюцца дахаты па пляжы ў Карачы.

Сцэна са студэнцкага пратэсту на кампусе Політэхнічнага ўнівэрсытэту ў Ганконгу, 18 лістапада.

Квартал Кітай-Горад у Маскве.

Танец пасьля імшы Папы Францыска на стадыёне ў Бангкоку, 21 лістапада.

Жабрачка ў цэнтры Масквы.

Вогненная блякада, усталяваная прыхільнікамі былога прэзыдэнта Балівіі Эва Маралеса.

У лягеры для нелегальных мігрантаў каля гораду Бігач у Босьніі.

Прадавец дроваў у Кабуле.

Жанчына на полі туманнай раніцай каля гораду Срынагар у Кашміры.

Украінцы чакаюць вяртаньня караблёў, захопленых Расеяй у Керчанскай затоцы ў 2018 годзе. Ачакоў, 20 лістапада 2019

Бацька з дачкою наведваюць Мэмарыял Свабоды, зроблены з рэшткаў калючага дроту на мяжы колішняй Чэхаславаччыны і Аўстрыі, 17 лістапада.

Разгон апазыцыйнага мітынгу перад парлямэнтам Грузіі, 18 лістапада.