Гагарын, Рамадан, Чарнобыль. 17 фотаімгненьняў тыдня

Пакістанская паліцыя зьнішчае ўраджай опійнага маку прыблізна за 100 кілямэтраў ад Пэшавару. (AFP/Abdul Majeed)

Людзі гуляюць каля кола агляду ў бязьлюдным горадзе Прыпяць каля Чарнобылю ва Украіне. 26 красавіка адзначаецца 35-я гадавіна Чарнобыльскай трагедыі. (epa-EFE/Oleg Petrasyuk)

Адтуліны ад куль і асколкаў бачныя на фрэсцы пасьля абстрэлу з боку прарасейскіх сэпаратыстаў у Аўдзееўцы на ўсходзе Данецкай вобласьці Ўкраіны. (AP/Efrem Lukatsky)

Фізычныя практыкаваньні падчас заходу сонца над узьбярэжжам Фінскай затокі ў Санкт-Пецярбургу, Расея. (AP/Dmitri Lovetsky)

Пакістанскі хлопец чытае вершы з Карану ў мячэці падчас посту Рамадан у часе пандэміі каранавірусу, Пэшавар, Пакістан. (epa-EFE/Bilawal Arbab)

Пратэст рабочых румынскай фэдэрацыі прафсаюзаў PUBLISIND перад будынкам мясцовай улады ў Бухарэсце. PUBLISIND прадстаўляе работнікаў у галіне дзяржаўнага кіраваньня, сацыяльнай дапамогі, папраўчых установаў, аховы навакольнага асяродзьдзя і юстыцыі. Сотні людзей з усёй краіны сабраліся на знак пратэсту супраць эканамічных захадаў, прынятых дзейным урадам на фоне пандэміі каранавірусу. (epa-EFE/Robert Ghement)

Чысьцільшчык абутку чакае кліентаў у Кабуле. (Reuters/Mohammad Ismail)

Сэрфэр ва Ўсурыйскай бухце недалёка ад Уладзівастоку, Расія. (TASS/Yury Smityuk)

Прыхільнікі ісламісцкай палітычнай партыі "Тэгрык-і-Лабаік Пакістан" (TLP) бягуць зь месца сутыкненьняў з паліцыяй падчас пратэсту супраць арышту іх лідэра ў Лагоры 13 красавіка. (Reuters)

Духоўная асоба ў навакольлях іранскага гораду Кум чакае зь біноклем 13 красавіка ўзыход маладзіка, які азначае пачатак сьвятога месяца Рамадан. (AP/Vahid Salemi)

Мужчына прыбірае мячэць напярэдадні сьвятога месяца Рамадан на фоне пандэміі каранавірусу ў Пэшавары, Пакістан. (epa-EFE/Bilawal Arbab)

Жанчына нясе вёдры праз вуліцу ў горадзе Тара ў Омскай вобласьці Расеі. (Reuters/Alexey Malgavko)

Падзённы работнік сьпіць на сваім вазку, чакаючы кліентаў у першы дзень Рамадану ў Кабуле 13 красавіка. (AP/Rahmat Gul)

Мужчына праходзіць міма вялікага муралу зь першым савецкім касманаўтам Юрыем Гагарыным ў Адзінцове пад Масквой. (epa-EFE/Sergei Ilnitsky)

Праекцыя партрэта Юрыя Гагарына да 60-годзьдзя першага палёту чалавека ў космас у Санкт-Пецярбургу, Расея, 12 красавіка. (Reuters/Anton Vaganov)

Полымя і дым падчас пажару на заводзе «Неўская мануфактура» ў цэнтры Санкт-Пецярбургу, Рас2я, 12 красавіка. (Reuters/Anton Vaganov)

Украінскі салдат на баявых пазыцыях на лініі разьдзяленьня з прарасейскімі сэпаратыстамі на ўсходзе Данецкай вобласьці. (Reuters/Oleksandr Klymenko)