Сьвяточны Кіеў, ільвяняты ў Крыме, «забег абяцаньняў». Найцікавейшыя фатаздымкі тыдня

Пяцідзённыя ільвяняты ў сафары-парку ў Белагорску ў Крыме. 

Навагоднія сьвяткаваньні ля Сафійскага сабору ў Кіеве.

Расейская студэнтка ў Новасібірску бярэ ўдзел у «забегу абяцаньняў». Кожны год, 1 студзеня, людзі ва ўсім сьвеце гуртуюцца вакол сьцяга «Я люблю бег» і бяруць удзел у гонках з нагруднікамі або паперкамі, на якіх напісаныя асабістыя абяцаньні на новы год.

Праваслаўныя Каляды на захадзе Ўкраіны. 

У адным з гандлёвых цэнтраў расейскага Пецярбургу.

Бішкек напярэдадні выбараў. Агітацыйны плякат кандыдата на прэзыдэнта Садыра Джапарава. 

Служба з нагоды Раства ў храме Сьвятога Клімента ў Скоп'е ў Паўночнай Македоніі. 

Шпакі ля вёскі Міжводнае ў Крыме.

Непадалёк ад Стэпанакерту мужчына пасьвіць кароў ля кавалка ракеты, што застаўся пасьля нядаўняга ваеннага канфлікту вакол Нагорнага Карабаху.

Аэрафатаздымак, зроблены 5 студзеня, паказвае руіны вёскі Зангілан у раёне, адваяваным Азэрбайджанам у кастрычніку 2020 году падчас шасьцітыднёвай вайны з Армэніяй за Нагорны Карабах. 

Ірацкі клерык ідзе па сьцягу ЗША ў часе цырымоніі ўшанаваньня памяці намесьніка камандуючага шыіцкім апалчэньнем Іраку Абу Махдзі аль-Мухандзіса, які быў забіты год таму амэрыканскімі вайскоўцамі на загад прэзыдэнта Трампа.

Уцекачы і мігранты ў Босьніі грэюцца ля вогнішча ў лягеры Ліпа. 3 студзеня. 

Сябры пакістанскай шыіцкай суполкі зьбіраюцца ля трунаў людзей, якія загінулі падчас акцыі пратэсту 4 студзеня.