Стоп-кадры тыдня: маляўнічыя сьвяты ў Індыі, паўночнакарэйскія заўзятары як экзотыка ў Пхёнчхане

Індыя. Цырымонія масавага вясельля ў Ахмедабадзе, у якой узялі ўдзел 70 мусульманскіх параў. (Reuters/Amit Dave)

Паўночная Карэя. Юныя фігурысты выступаюць на фэстывалі ў Пхэньяне ў гонар дня нараджэньня лідэра Кім Чэн Іра. Кім Чэн Ір нарадзіўся 16 лютага 1941. (AP/Jon Chol Jin)

Босьнія. Басьнійскія харваты падпалілі пудзіла, што сымбалізуе прэзыдэнта Міжнароднага трыбуналу па былой Югаславіі, судзьдзі Кармэла Агіюса, які вынес прысуд шасьці басьнійскім харватам за ваенныя злачынствы ў часе басьнійскай вайны 1992-1995. (AFP/Elvis Barukcic)

Пакістан. Рабочы хаваецца ад дажджу ў Ісламабадзе. (AFP/Aamir Qureshi)

Індыя. Продаж надзіманых сардэчак закаханым парам у Дзень Сьвятога Валянціна ў Мумбаі. (Reuters/Francis Mascarenhas)

Індыя. Хлопчык, апрануты Шывам, бярэ ўдзел у фэсьце ў Кашміры. (epa-EFE/Jaipal Singh)

Сырыя. Баец сырыйскага войска ў правінцыі Алепа. (Reuters/Khalil Ashawi)

Расея. Транспарт рухаецца па фэдэральнай трасе «Енісей» у сыбірскай тайзе, фота зьверху. (Reuters/Ilya Naymushin)

Паўднёвая Карэя. Паўночнакарэйскіх заўзятараў, якія прыбылі на Алімпіяду ў паўднёвакарэйскі Пхёнчхан, суправаджаюць цікаўныя журналісты. (AFP/Ed Jones)

Расея. Частка самалёта саратаўскіх авіялініяў, які разьбіўся пасьля ўзьлёту з маскоўскага аэрапорту Дамадзедава. Усе 71 чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі. (Reuters/Maxim Shemetov)

Сьнегапад у Аўганістане. (AFP/Zakeria Hashimi)